Прэзідэнт Беларусі ў другой палове 2010 года плануе наведаць Іран. 21.by

Прэзідэнт Беларусі ў другой палове 2010 года плануе наведаць Іран

07.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 мая Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам прамысловасці і шахтаў Ірана Алі Акбарам Мехраб'янам.

"Думаю, што гэта добрая сустрэча напярэдадні нашай сустрэчы з прэзідэнтам Ірана ў другой палове гэтага года ў Тэгеране", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь у перспектыве разлічвае на рэалізацыю больш маштабных праектаў з Іранам.

Міністр прамысловасці і шахтаў Ірана прызнаў, што ў супрацоўніцтве па асобных напрамках сапраўды ёсць некаторыя праблемы, якія ўплываюць на тэрміны дасягнення пастаўленых мэтаў. Ён паведаміў, што Прэзідэнт Ірана прыняў рашэнні, у выніку якіх ход рэалізацыі праектаў будзе паскораны.

Цяпер у Беларусі зарэгістравана 6 сумесных беларуска-іранскіх прадпрыемстваў, 18 прадпрыемстваў са стопрацэнтным іранскім капіталам, а таксама два банкі з іранскім капіталам. Тавараабарот Беларусі і Ірана па выніках 2009 года склаў $71,6 млн, у тым ліку беларускі экспарт — $63,2 млн, імпарт — $8,4 млн. У першым квартале гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года тавараабарот павялічыўся ў 2,5 раза, пры гэтым беларускі экспарт узрос у 4,3 раза. Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Іран з'яўляюцца сінтэтычныя валокны і жгут сінтэтычных ніцей, металапрадукцыя, грузавыя аўтамабілі, трактары, калійныя ўгнаенні. Наша краіна ў асноўным імпартуе легкавыя аўтамабілі і часткі да іх, фрукты.

У кастрычніку 2007 года паміж Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй і кампаніямі РУП "ВА "Беларуснафта" і "Петраіран Дэвэлапмент Компані" быў падпісаны кантракт на распрацоўку радовішча Джуфейр у Іране. Чакаецца, што ранняя стадыя здабычы нафты можа быць пачата ў другім паўгоддзі 2010 года. Дадатковым перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва ў нафтавай сферы можа стаць арганізацыя паставак нафты на беларускія НПЗ для яе перапрацоўкі. Магчымы таксама ўдзел прыватных іранскіх кампаній у рэалізацыі праектаў на тэрыторыі Беларусі ў галіне капітальнага будаўніцтва і мадэрнізацыі інфраструктуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 мая Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам прамысловасці і шахтаў Ірана Алі Акбарам Мехраб'янам. "Думаю, што гэта добрая сустрэча напярэдадні нашай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика