Беларусь — гэта ўсе мы разам. 21.by

Беларусь — гэта ўсе мы разам

08.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Знамянальна, што сёлета мы адзначаем гэтае свята ў дзень 65-й гадавіны Вялікай Перамогі. Нашы сімвалы непарыўна звязаныя з нацыянальнай гісторыяй.

Мы, беларусы, — мірны народ, які нікому не пагражае, больш за ўсё цэніць шчасце спакойна працаваць на сваёй зямлі, але ніколі не дазволіць адабраць у сябе свабоду. І невыпадкова ў дзяржаўных сімвалах, абраных беларусамі, няма месца агрэсіўным геральдычным знакам. Наш герб упрыгожваюць квітнеючыя канюшына і лён, а таксама хлебныя каласы. Сцяг спалучае ў сабе зялёны колер жыцця з чырвоным колерам свабоды і вялікіх ахвяраў, прынесеных продкамі ў барацьбе за незалежнасць.

Дзяржаўныя сімвалы аб'ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны — ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. І ў які б куток свету ні закінуў лёс, яны заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь — гэта ўсе мы разам.

Дык давайце заўсёды памятаць, што патрыятызм і адданасць Радзіме пачынаюцца з павагі і любові да герба і сцяга сваёй краіны.

Шчыра зычу вам здароўя, поспехаў і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
.Паважаныя суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Знамянальна, што сёлета мы адзначаем гэтае свята ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика