Прафсаюзам Беларусі абмежавалі частату і тэрміны правядзення праверак
08.05.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі 6 мая падпісаў указ № 240 "Аб ажыццяўленні кантролю прафесійнымі саюзамі", накіраваны на далейшае ўпарадкаванне і скарачэнне колькасці праверак. Указам дакладна вызначаны віды грамадскага кантролю, якія могуць ажыццяўляцца прафсаюзамі ў форме праверак: кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, аб ахове працы, аб прафсаюзах, а таксама аб выкананні калектыўнага дагавора (пагаднення). Устаноўлена, што пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі маюць права ажыццяўляць грамадскі кантроль толькі ў іншых, акрамя праверак, формах (мерапрыемствы па назіранні, ацэнцы захавання працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, удзел у рабоце калегіяльных органаў, камісій) і толькі ў адносінах да суб'ектаў, дзе яны створаны. Уведзена забарона на правядзенне прафсаюзамі планавых праверак у першыя два гады пасля стварэння (рэгістрацыі) правяраемага суб'екта і ўстаноўлены падставы для правядзення няпланавых праверак у гэты перыяд (у прыватнасці, расследаванне прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці, выпадкаў узнікнення прафесійных захворванняў; заява правяраемага суб'екта). Прафсаюзам прадастаўлена права ажыццяўляць планавыя праверкі не часцей, чым адзін раз у два гады. Пры гэтым планаванне праверак будзе ажыццяўляцца прафсаюзамі з улікам каардынацыйных планаў кантрольнай (нагляднай) дзейнасці. Дадаткова ўстаноўлена забарона на правядзенне прафсаюзамі некалькіх планавых праверак правяраемага суб'екта на працягу аднаго каляндарнага года, а таксама на правядзенне праверкі па адным і тым жа пытанні за адзін і той жа перыяд. Абмежаваны тэрміны правядзення праверкі (тры рабочыя дні, кантрольнай праверкі — адзін рабочы дзень), а таксама перыяд правядзення праверак — не больш чым за тры гады, якія папярэднічаюць пачатку праверкі. Уведзена адказнасць прадстаўнікоў прафсаюзаў за парушэнне ўстаноўленага парадку назначэння і правядзення праверак, а таксама вызначаны парадак абскарджання іх дзеянняў (бяздзейнасці). Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі 6 мая падпісаў указ № 240 "Аб ажыццяўленні кантролю прафесійнымі саюзамі", накіраваны на далейшае ўпарадкаванне і скарачэнне колькасці...
|
|