У юных талентаў у Беларусі ёсць усе магчымасці для самарэалізацыі, працягнення нацыянальных традыцый
08.05.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў фінальных мерапрыемстваў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" з яго паспяховым завяршэннем. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў нашай краіне вялікае значэнне надаецца выяўленню, развіццю і падтрымцы творчай моладзі. Палітыка дзяржавы накіравана на тое, каб адораныя прадстаўнікі новых пакаленняў раскрыліся як асобы, змаглі рэалізаваць свае ідэі, захавалі і працягнулі нацыянальныя культурныя традыцыі. На думку Прэзідэнта, конкурс служыць пацвярджэннем гэтага. "На працягу некалькіх месяцаў навучэнцы, студэнты і маладыя дзеячы мастацтва з розных куткоў рэспублікі спаборнічалі за званне лаўрэатаў, знаходзілі сяброў і пашыралі свае творчыя гарызонты. Падчас конкурсу адкрыліся імёны яркіх зорак, якія неўзабаве заззяюць на культурным небасхіле і папоўняць духоўную скарбніцу краіны", — гаворыцца ў віншаванні. "Няхай і далей у Беларусі квітнеюць маладыя таленты, якія будуць праслаўляць Радзіму ў свеце, прапагандаваць дабро і хараство", — пажадаў Аляксандр Лукашэнка ўдзельнікам конкурсу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У юных талентаў у Беларусі ёсць усе магчымасці для самарэалізацыі, працягнення нацыянальных традыцый Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў фінальных мерапрыемстваў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над... |
|