Лукашэнка "прывіты" ад вірусу рэвалюцый
08.05.2010
—
Новости Политики
|
"Горкі досьвед мінулай вайны прывіў нам імунітэт да вірусу рэвалюцый, нестабільнасьці і ўвогуле любой агрэсіі. Але, разам з тым, зрабіў адчувальнымі да спробаў ушчымленьня нацыянальных інтарэсаў", -- заявіў Аляксандар Лукашэнка. "Прызнацца, як гісторык я заўсёды аналізую тую ці іншую сытуацыю праз пераламленьне да гістарычнага моманту. Часта назіраюцца характэрныя паралелі: у 1942 годзе Гітлер пачаў вызначаць новую захопніцкую стратэгію. Па ягонай задуме, неабходна было акупаваць тэрыторыю да Ўралу. А на азіяцкай частцы стварыць такія ўмовы, каб там бесьперапынна адбываліся рэвалюцыі, якія прыводзілі б да самазьнішчэньня народаў. У выніку дзяржава ў цэлым упала б да ног захопнікаў", -- зазначыў Лукашэнка і рэзюмаваў: "Не атрымалася тады, не дапусьцім гэтага і зараз". Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Горкі досьвед мінулай вайны прывіў нам імунітэт да вірусу рэвалюцый, нестабільнасьці і ўвогуле любой агрэсіі. Але, разам з тым, зрабіў адчувальнымі да спробаў...
|
|