На восень запланавана міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню па Беларусі
13.05.2010 11:26
—
Новости Политики
|
На восень запланавана канферэнцыя высокага ўзроўню для абмеркавання стратэгіі развіцця адносін з Беларуссю, паведаміў балгарскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС «Усходняе партнёрства» (Еўранест) Крысціян Вігенін.
Паводле яго слоў, чакаецца, што ў канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі Еўракамісіі, Рады ЕС і Еўрапарламента. Еўрадэпутат адзначыў, што Рада ЕС рэкамендавала падрыхтаваць сумесны прамежкавы план рэформ для Беларусі. «Мы лічым, што гэты дакумент павінен быць гранічна канкрэтным, прадугледжваць дакладныя абавязацельствы кожнага з бакоў, за выкананнем якіх можна прасачыць», — сказаў Вігенін. «Каб убачыць прагрэс у Беларусі, старацца павінен не толькі Мінск: еўраструктуры павінны мець агульную скаардынаваную стратэгію, вылучаць не толькі патрабаванні, але і браць на сябе абавязацельствы», — заявіў дэпутат. Ён адзначыў, што такая «дарожная карта» не павінна навязвацца, а стварацца ў супрацоўніцтве з беларускімі ўладамі і грамадзянскай супольнасцю краіны. Вігенін лічыць, што беларусы могуць быць недастаткова інфармаваны пра ЕС, яго мэты і каштоўнасці. Еўрадэпутат таксама назваў недастатковым прагрэс у галіне дэмакратычных рэформ у Беларусі. Паводле яго слоў, прэзідэнцкія выбары «могуць даць моцны імпульс развіццю двухбаковых адносін і сур’ёзна паўплываць на іх агульную атмасферу». «Калі прэзідэнт Лукашэнка так упэўнены ў сваёй папулярнасці, то не будзе кантраляваць выбарчую кампанію і націскаць на апазіцыю», — мяркуе Вігенін. 31 кастрычніка 2010 года завяршаецца тэрмін дзеяння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, а таксама частковае прыпыненне гэтых санкцый. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці да лютага 2011 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На восень запланавана канферэнцыя высокага ўзроўню для абмеркавання стратэгіі развіцця адносін з Беларуссю, паведаміў балгарскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі...
|
|