Лукашэнка паляціць у В’етнам. 21.by

Лукашэнка паляціць у В’етнам

14.05.2010 11:31 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі прыняў запрашэнне зрабіць афіцыйны візіт у В’етнам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 мая ў Мінску на сустрэчы з прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Мінь Чыетам.

Тэрміны візіту будуць узгоднены па дыпламатычных каналах, паведамляе прэс‑служба прэзідэнта Беларусі.

Падчас перамоў Лукашэнка, успамінаючы свой візіт у В’етнам у красавіку 2008 года, нагадаў, што тады было наглядна прадэманстравана імкненне дзвюх краін працаваць сумесна для ўмацавання двухбаковых сувязей.

Па выніках чацвярговых перамоў у Мінску прэзідэнты прынялі сумесную дэкларацыю. У дакуменце, як паведамляе прэс‑служба, адлюстраваны падобныя пазіцыі бакоў па пытаннях міжнародных і двухбаковых адносінаў і пацверджаны курс на паслядоўнае ўмацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей паміж Беларуссю і В’етнамам.

Дзяржавы пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў такіх галінах, як ваенная бяспека, навука і тэхналогіі, адукацыя, ахова здароўя, культура і спорт.

У дэкларацыі зазначаецца, што В’етнам падтрымлівае імкненне Беларусі ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Бакі таксама пацвердзілі ўзаемнае прызнанне рыначнага статусу эканомік Беларусі і В’етнама і намер вывучыць магчымасць пераходу да рэжыму свабоднага гандлю паміж дзвюма краінамі.

Кіраўнікі дзяржаў канстатавалі агульнасць падыходаў да важных сусветных і рэгіянальных праблем, пацвердзілі гатоўнасць да цеснага супрацоўніцтва ў межах ААН, іншых міжнародных арганізацый.

Бакі адзначылі важнасць забеспячэння роўнай энергетычнай бяспекі ўсіх дзяржаў, выступілі ў падтрымку намаганняў па актывізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў ААН у мэтах ажыццяўлення шырокага доступу ўсіх краін да тэхналогій выкарыстання альтэрнатыўных і аднаўляных крыніцаў энергіі.

Апрача таго, Беларусь і В’етнам пагадзіліся з мэтазгоднасцю пашырэння прадстаўніцтва ў Савеце бяспекі ААН краін, якія сталі на шлях развіцця. Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі прыхільнасць да далейшага супрацоўніцтва ў барацьбе з глабальнай зменай клімату і тэрарызмам у любой яго форме.


Андрэй Серада, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі прыняў запрашэнне зрабіць афіцыйны візіт у В’етнам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 мая ў Мінску на сустрэчы з прэзідэнтам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика