Стабільнасць нацыянальнай валюты будзе захоўвацца. 21.by

Стабільнасць нацыянальнай валюты будзе захоўвацца

15.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 мая прыняў са справаздачай Старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча.

Кіраўніку дзяржавы паведамілі, што ўсе асноўныя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі за 4 месяцы выкананыя ў поўным аб'ёме, дасягнутая стабілізацыя на фінансавых рынках. Паводле слоў Пятра Пракаповіча, асабліва важна, што сёлета захоўваецца стабільнасць курса нацыянальнай валюты. Фактычна на сёння ў параўнанні з пачаткам года гэты паказчык да кошыка з трох замежных валют застаецца нязменным, пры тым, што назіраюцца рэзкія ваганні ўнутры кошыка паміж еўра і доларам. У першым квартале ў краіне палепшылася сітуацыя з экспартам тавараў і паслуг, які павялічыўся на 29 % у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. У краіну паступіла валютнай выручкі на $455 млн, больш чым у першым квартале 2009 года. Як вынік, узраслі золатавалютныя рэзервы, якія па стане на 1 мая складаюць у нацыянальным вызначэнні $6 млрд 515 млн. Гэта амаль на $550 млн больш, чым было на 1 студзеня гэтага года. Такая тэндэнцыя ўмацоўвае ўпэўненасць, што стабільнасць нацыянальнай валюты будзе захоўвацца, паколькі яна грунтуецца на выніках работы эканомікі, якія паляпшаюцца. Кіраўнік Нацыянальнага банка праінфармаваў Прэзідэнта, што крэдытаванне эканомікі ідзе ў поўным аб'ёме, прычым на эфектыўныя праекты. Паводле яго слоў, на 1 мая запазычанасць па крэдытах рэальнага сектара эканомікі ўжо дасягнула Br71 трлн, і ў параўнанні з 1 мая 2009 года адзначаецца рост крэдытнай запазычанасці на 32 %.

Важна, што цяпер ёсць магчымасці і ў банкаўскай сістэмы для павелічэння крэдытавання. Упершыню за апошнія паўтара года фактычна дасягнутая дастатковая ліквіднасць банкаўскай сістэмы. Пётр Пракаповіч падкрэсліў важнасць таго, што ўсе банкі пачалі выконваць рэкамендацыі Нацыянальнага банка па зніжэнні працэнтных ставак. У прыватнасці, працэнтныя стаўкі па новавыдадзеных крэдытах у сакавіку зменшыліся ў параўнанні з лютым на 1,1 %. Кіраўнік Нацбанка выказаў спадзяванне, што рэкамендацыі па выхадзе ставак па крэдытах на ўзровень 15 % у чэрвені будуць забяспечаныя. Такім чынам, будзе завершана работа па дасягненні такога ж узроўню працэнтных ставак па крэдытах, якія былі ў дакрызісны перыяд — стаўка рэфінансавання плюс 3 %.

У гэтым годзе тройчы зніжалася стаўка рэфінансавання, і цяпер яна складае 12 %, што адпавядае рамкам калідора, які намечаны Асноўнымі накірункамі крэдытна-грашовай палітыкі.

На думку Пятра Пракаповіча, спраўна працуе плацежная сістэма — без збояў і парушэнняў. Плацяжы штодзень ажыццяўляюцца ў рэжыме рэальнага часу і іх праведзена на 13 % больш, чым у мінулым годзе. Гэта сведчыць пра ажыўленне эканамічнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання.

Такім чынам, захоўваюцца параметры па ўсіх асноўных кірунках дзейнасці Нацыянальнага банка, якія патрэбныя для забеспячэння работы рэальнага сектара эканомікі.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб усе паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі па выніках работы за паўгоддзе і за год былі безумоўна выкананыя.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 мая прыняў са справаздачай Старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча. Кіраўніку дзяржавы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика