Сакрэтная паездка Уладзіміра Макея
15.05.2010
—
Новости Политики
|
Паводле інфармацыі сайту ucpb.org Уладзімір Макей здзейсніў паездку ў Вашынгтон.Прычым, візіт адбываўся ва ўмовах поўнай сакрэтнасці. Інфармацыі пра яго нідзе няма.
Паводле неафіцыйных звестак, Макей праводзіў сустрэчы з прадстаўнікамі Адміністрацыі Абамы. Ягоная місія была ў тым, каб пераканаць амерыканцаў змяніць палітыку ў дачыненні да Беларусі. Таксама Макей абяцаў вярнуць у звычайны рэжым працу пасольства. Ад сакавіка 2008 года пасольства ЗША працуе без пасла, а таксама істотна скарочаная колькасць дыпламатычных работнікаў. Прэс‑служба Лукашэнкі ніяк не каментуе звесткі пра такі візіт. А вось палітолаг Сяргей Мусіенка, які звычайна выказвае пазіцыю лукашэнкаўцаў па многіх пытаннях, заявіў для «Інтэрфаксу»: «Я не ведаю, ці была такая паездка. Але лічу такую паездку не толькі рэальнай, але і вельмі патрэбнай». ЗША ад пэўнага часу перасталі ставіць сабе за мэту змену рэжыму ў Беларусі. Яны актыўна намагаюцца наладзіць адносіны з лукашэнкаўцамі. У прыватнасці, яны падтрымлівалі вылучэнне крэдытаў МВФ для Беларусі і выбралі чакальную тактыку ў дачыненні да бліжэйшых прэзідэнцкіх выбараў. Аднак адносіны Беларусі з ЗША заставаліся ў горшым стане, чым з краінамі Еўрапейскага Саюза, у выніку сітуацыі з амерыканскім пасольствам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі сайту ucpb.org Уладзімір Макей здзейсніў паездку ў Вашынгтон.
|
|