Ці будзе разьвівацца беларуска-кіргіскі канфлікт?. 21.by

Ці будзе разьвівацца беларуска-кіргіскі канфлікт?

15.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нарастае напружаньне ў дачыненьнях паміж Беларусьсю і Кіргізстанам. Чаму Менск адклікаў свайго амбасадара зь Бішкеку? Як вырашыцца лёс Бакіева? Як гэты канфлікт паўплывае на міжнародны імідж Беларусі?Удзельнікі: палітоляг Андрэй Фёдараў і палітычны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Паўлюк Быкоўскі.
Андрэй Фёдараў Паўлюк Быкоўскі Валер Карбалевіч

Чаму Менск адклікаў свайго амбасадара зь Бішкеку?

Валер Карбалевіч: «Беларусь адклікала свайго амбасадара з Кіргізстану, пэрсанал амбасады пакінуў Бішкек. МЗС тлумачыць гэтыя дзеяньні меркаваньнямі бясьпекі. Ці толькі ў гэтым прычына такога кроку беларускіх уладаў?»

Андрэй Фёдараў: «Мяркую, што гэта галоўная прычына. Калі б былі іншыя прычыны, то быў бы адкліканы толькі амбасадар, а пэрсанал амбасады застаўся б на месцы. Гэта звычайная практыка, калі нейкая дзяржава хоча выказаць сваё незадавальненьне дзеяньнямі іншай краіны. А паколькі адкліканы ўвесь пэрсанал, то выклікана гэта пытаньнямі бясьпекі».

Паўлюк Быкоўскі: «Я згодзен. Бо цяжка знайсьці нейкія іншыя плюсы ад гэтых крокаў беларускага боку».

Ці была дыпляматычная перамога?

Карбалевіч: «Падчас саміту АДКБ 8 траўня быў прыняты дакумэнт, у якім адзначана, што ў Кіргізстане адбылася неканстытуцыйная зьмена ўлады. Лукашэнка і беларускія дзяржаўныя мэдыі абвясьцілі гэта дыпляматычнай перамогай Беларусі. Ці сапраўды гэта так?»

Фёдараў: «Напэўна, можна гэта назваць дыпляматычнай, маральнай перамогай. Але ніякіх практычных вынікаў гэта не дае беларускаму боку. Саміт АДКБ не заклікаў Лукашэнка хацеў, каб АДКБ умяшалася ў канфлікт у Кіргізстане, але гэтага не адбылося.
да вяртаньня статус-кво, якое Лукашэнка хацеў, каб АДКБ умяшалася ў канфлікт у Кіргізстане, але гэтага не адбылося.існавала да перавароту.
Нават не разглядалася пытаньне аб увядзеньні войскаў АДКБ у Кіргізстан».

Карбалевіч: «Падаецца, адсутнасьць на саміце АДКБ у Маскве новага кіраўніцтва Кіргізстану — гэта таксама ў пэўным сэнсе дыпляматычная перамога Беларусі».

Фёдараў: «Бо фармальна сёньня ў Кіргізстане няма легітымных органаў улады».

Быкоўскі: «Наўрад ці рашэньне саміту АДКБ 8 траўня па Кіргізстане можна лічыць дыпляматычнай перамогай Беларусі. Бо, па-першае, гэта было толькі канстатацыяй факту.

Па-другое, Лукашэнка хацеў, каб АДКБ умяшалася ў канфлікт у Кіргізстане, але гэтага не адбылося. Каб увесьці ў Кіргізстан войскі АДКБ, трэба, каб аб гэтым папрасіла кіраўніцтва гэтай краіны. Такога звароту не было ні з боку Бакіева, якога Лукашэнка дагэтуль лічыць законным прэзыдэнтам Кіргізстану, ні з боку цяперашняга часовага ўраду краіны».

Карбалевіч: «Падаецца, што ў пытаньні пра неканстытуцыйную зьмену ўлады асабліва спрэчак і не было. Спрэчкі былі пра іншыя пытаньні: хто вінаваты ў гэтым перавароце? Як ставіцца да новых уладаў?»

Фёдараў: «Але, акрамя афіцыйнага Менску, ніхто не падкрэсьліваў факт неканстытуцыйнай зьмены ўлады».

Якім будзе лёс Бакіева?

Карбалевіч: «Якім будзе лёс былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева? Наколькі верагодна, што яго выдадуць кіргіскім уладам? Як гэты чыньнік будзе ўплываць на беларуска-кіргіскія дачыненьні?»

Фёдараў: «У агляднай будучыні Менск ня выдасьць Бакіева. Бо пасьля ўсіх заяваў, якія былі зробленыя на самым высокім узроўні, дэпартацыя Бакіева ў Кіргізстан была б для беларускага кіраўніцтва стратай твару.

Паколькі новыя ўлады Кіргізстану будуць настойваць на выдачы Бакіева, беларуска-кіргіскія адносіны будуць пагаршацца. Але яны і дасюль не былі трывалымі і важнымі для абодвух бакоў. Гандлёвы абарот паміж краінамі невялікі.

Думаю, і Расея ня будзе настойваць на выдачы Бакіева, бо той апынуўся ў Менску са згоды Масквы.
Думаю, і Расея ня будзе настойваць на выдачы Бакіева, бо той апынуўся ў Менску са згоды Масквы. Іншая рэч, калі Бакіеў пачне ўмешвацца ў справы Кіргізстану. Тады Крэмль можа пайсьці на нейкія рашучыя меры супраць Беларусі».

Быкоўскі: «Згодзен, што пакуль Бакіеву нічога не пагражае. Невядома, наколькі ён цяпер самастойны ў сваіх дзеяньнях і незалежны ад уладаў Беларусі. Але пасьля выбараў, легітымізацыі ўладаў Кіргізстану пытаньне можа стаць больш сур’ёзным.

Нейкім станоўчым момантам для кіраўніцтва Беларусі ад гэтай сытуацыі можа быць тое, што яно паказала сваю незалежнасьць. Але рана ці позна трэба будзе вяртацца да нармальных адносінаў у АДКБ, СНД. Самае важнае — гэта дачыненьні з Расеяй. Хутчэй за ўсё, будзе знойдзена нейкая кампрамісная сытуацыя, якая ня будзе патрабаваць выдачы Бакіева. Мінулы прэзыдэнт Кіргізстану Акаеў спакойна жыве ў Маскве.

Карбалевіч: «Цікавая сытуацыя. Дзьве краіны-саюзьніцы па ваенна-палітычным саюзе АДКБ уступілі ў канфлікт, дайшлі да адкліканьня амбасадара».

Фёдараў: «У папярэдніцы АДКБ, у ташкенцкай Дамове аб калектыўнай бясьпецы, яе сябрамі зьяўляліся Армэнія і Азэрбайджан, якія знаходзіліся ў стане вайны. Гэта сьведчыць пра ўзровень гэтай арганізацыі».

Уплыў на міжнародны імідж Беларусі

Карбалевіч: «Як гэты канфлікт адаб’ецца на міжнародным іміджы Беларусі? Можа, Лукашэнка здабудзе сымпатыі кіраўнікоў іншых краін як абаронца канстытуцыйнага ладу? Ці стане гэты чыньнік раздражняльным у дачыненьнях Беларусі з Расеяй?»

Фёдараў: «Краіны Эўразьвязу, ЗША наўрад ці зьвярнулі ўвагу на гэтыя падзеі. Нічога нечаканага яны тут ня ўбачылі, бо кіраўніцтва Беларусі даўно вядомае сваімі нестандартнымі дзеяньнямі. Больш важная гэтая сытуацыя для краін СНД. Калі Бакіеў з падачы Лукашэнкі пачне ўмешвацца ва ўнутраныя справы Кіргізстану, то іх рэакцыя будзе нэгатыўнай».

Быкоўскі: «Кіраўніцтва Беларусі дасюль не гуляла ў такія гульні з умяшаньнем ва ўнутраныя справы іншых краін. Дасюль былі толькі словы, а цяпер зьявіліся справы. Таму беларускае кіраўніцтва ня ведае добра правілаў гэтай гульні. Міжнародная вага Беларусі не такая вялікая, каб зь ёй лічыліся як з моцным гульцом. Таму ўсё гэта можа быць небясьпечным для афіцыйнага Менску».

Фёдараў: «Думаю, афіцыйны Менск не пралічыў усе магчымыя наступствы гэтай гульні, перабольшыў свае магчымасьці. Таму ні пры якім раскладзе ён не дасягне выйгрышу. Можа, Лукашэнка разьлічвае, што Бакіеў вернецца да ўлады і ў аналягічнай сытуацыі дасьць цяперашняму беларускаму кіраўніку прытулак на берагах Ісык-Куля».
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарастае напружаньне ў дачыненьнях паміж Беларусьсю і Кіргізстанам. Чаму Менск адклікаў свайго амбасадара зь Бішкеку? Як вырашыцца лёс Бакіева? Як гэты канфлікт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика