19—20 мая Беларусь наведае прэм’ер‑міністр Казахстана
18.05.2010 16:42
—
Новости Политики
|
19—20 мая Беларусь з рабочым візітам наведае прэм’ер‑міністр Казахстана Карым Масімаў у суправаджэнні прадстаўнічай дэлегацыі дзелавых колаў.
Як паведамляе прэс‑служба МЗС Беларусі, праграмай знаходжання прадугледжаны сустрэчы Масімава з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім, удзел у пленарным пасяджэнні Беларуска‑казахстанскага дзелавога форуму, а таксама наведванне Парка высокіх тэхналогій. Паводле звестак МЗС, у агульным аб’ёме знешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД Казахстан займае трэцяе месца пасля Расіі і Украіны.У 2009 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам склаў 388,3 млн. даляраў (знізіўся на 27,7% адносна 2008 года), экспарт — 313,4 млн. даляраў, імпарт — 74,9 млн. даляраў. Сальда станоўчае — 238,5 млн. даляраў. У студзені—сакавіку 2010 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам тавараабарот павялічыўся на 40,6% да 106,7 млн. даляраў, экспарт — на 56,5% да 91,8 млн. даляраў, імпарт скараціўся на 13,5% да 14,9 млн. даляраў. Сальда станоўчае — 76,9 млн. даляраў. Аснову беларускага экспарту складаюць пастаўкі цукру, шын, малочнай прадукцыі, трактароў, лекавых сродкаў, бытавой апаратуры і тэхнікі (халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне, пральныя машыны), сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі, мэблі. Казахстан пастаўляе у Беларусь пракат плоскі з вугляродзістай і легіраваных сталей, солі фосфарных кіслот, стужкі канвеерныя, ферасплавы, алюміній і цынк, падшыпнікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19—20 мая Беларусь з рабочым візітам наведае прэм’ер‑міністр Казахстана Карым Масімаў у суправаджэнні прадстаўнічай дэлегацыі дзелавых колаў. Як...
|
|