Рада “Беларускі ПЭН-цэнтр” пратэстуе супраць масавых вобшукаў
19.05.2010
—
Новости Политики
|
Рада РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” рашуча пратэстуе супраць масавых вобшукаў і затрыманняў актывістаў кампаніі «Гавары праўду», якія мелі месца 18 мая 2010 года. Адзначаем, што сярод арыштаваных і абшуканых ёсць пісьменнікі і журналісты.
Мы разглядаем гэтую аперацыю як спосаб палітычнага ціску і запалохвання. Такія дзеянні парушаюць права грамадзянаў на свабоду выказвання – менавіта да вольнай і канструктыўнай крытыкі негатыўных з’яваў заклікала кампанія “Гавары праўду”. Пуем супраць парушэння правоў і патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых. Звяртаемся да беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый з заклікам падтрымаць наш зварот. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” рашуча пратэстуе супраць масавых вобшукаў і затрыманняў актывістаў кампаніі |
|