Аляксандр Лукашэнка гарантуе выгадныя ўмовы для лiтоўскага бiзнэсу ў Беларусi. 21.by

Аляксандр Лукашэнка гарантуе выгадныя ўмовы для лiтоўскага бiзнэсу ў Беларусi

21.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi i Лiтвы ёсць мноства перспектыўных праектаў, якiя могуць увязаць дзве дзяржавы ў адзiнае цэлае ў эканамiчным плане. Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнiкамi дзелавых колаў Лiтвы, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

Прэзiдэнт адзначыў, што Беларусь апошнiм часам праводзiць курс на дыверсiфiкацыю знешнеэканамiчнай дзейнасцi, а таму Лiтва, таксама як iншыя краiны-суседзi, у тым лiку Латвiя i Украiна, з'яўляецца вельмi важным партнёрам. "Мы апошнiм часам спрабуем дыверсiфiкаваць, i не без поспеху, знешнеэканамiчную дзейнасць. Мы гэта не скрываем (што часам выклiкае не зразумела чаму раздражненне ў нашых сяброў), што спрабуем адысцi ад залежнасцi ад адной дзяржавы па продажах, закупках i гэтак далей. Тым больш што часам гэта дзяржава, вам гэта добра знаёма, дзейнiчае з пазiцыi сiлы, як гэта было не аднойчы, — сказаў Прэзiдэнт. — Таму мы не можам дазволiць сабе сядзець i чакаць манны нябеснай, нейкага добразычлiвага стаўлення з боку адной або дзвюх дзяржаў. Мы пачынаем шукаць i iншыя шляхi супрацоўнiцтва".

Аляксандр Лукашэнка лiчыць эфектыўнай выбудаваную ў Беларусi мадэль супрацоўнiцтва дзяржаўных прадпрыемстваў з прыватнымi замежнымi партнёрамi. Прыкладам такога паспяховага супрацоўнiцтва кiраўнiк дзяржавы назваў дзейнасць Беларускай калiйнай кампанii. "Вы можаце спакойна ставiцца да таго, калi вам прапануюць праект, дзе з нашага боку будзе дзяржаўнае прадпрыемства, — сказаў ён, звяртаючыся да лiтоўскiх бiзнэсменаў. — У нас усе прадпрыемствы акцыянаваныя. Не выключаю, што вы або нейкi iншы партнёр можа купiць пакет акцый i яно стане прыватным". Але за бясцэнак нiводнае прадпрыемства прададзена не будзе, падкрэслiў Прэзiдэнт. "Не заўсёды нашым пэўным партнёрам на Усходзе гэта падабаецца, яны хацелi б практычна любое прадпрыемства ў нас атрымаць. Мы не супраць. Плацiце грошы", — сказаў ён.

Кiраўнiк дзяржавы таксама нагадаў, што ў Беларусi сацыяльна арыентаваная эканомiка, а таму ад iнвестараў патрабуецца таксама клопат аб працуючых на прадпрыемствах людзях. "Я заўсёды прапаную любому iнвестару ўзяць у кiраванне на 2-3 гады прадпрыемства i паказаць, што вы здольны сапраўды iм кiраваць. Вы можаце ў мяне запытаць, наколькi дзяржава ўмешваецца ў эканамiчную палiтыку ўнутры. Настолькi, наколькi дзяржава на гэта здольная", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што гатовы па кожным праекце, якi прапануюць лiтоўскiя бiзнесмены, асабiста прымаць рашэннi, якiя дадуць магчымасць пазбавiцца ад лiшнiх бюракратычных затрымак.

У сваю чаргу прэзiдэнт Канфедэрацыi прамыслоўцаў Лiтвы, прэзiдэнт i генеральны дырэктар канцэрна "Ахемас групе" Бранiславас Лубiс з задавальненнем адзначыў: "Час разбурэнняў нашых эканамiчных адносiнаў завяршыўся, i настаў час стварэння, не толькi ў эканамiчным плане, але i ў палiтычным. Мы рады i за сваю ўладу, i за вашу каманду, што палiтычны дыялог iдзе i працягваецца". Бiзнэсмен адзначыў высокi ўзровень тавараабароту Беларусi i Лiтвы. У студзенi-сакавiку 2010 года беларуска-лiтоўскi тавараабарот вырас на 38 працэнтаў у параўнаннi з першым кварталам 2009 года i дасягнуў $145 млн.

Замест запланаванай адной гадзiны сустрэча прадаўжалася больш як дзве з палавiнай гадзiны. Бакi разгледзелi шырокi спектр iнiцыятыў у сферах прамысловай, будаўнiчай, гандлёвай i лагiстычнай кааперацыi. Абмяркоўвалiся перспектывы выкарыстання лiтоўскай партовай iнфраструктуры для перавалкi беларускiх грузаў.

Прадстаўнiкi Лiтвы таксама ўзнялi пытанне аб свабодным перамяшчэннi грамадзян у прыгранiчнай зоне (50 км уздоўж беларуска-лiтоўскай гранiцы), пагадненне аб якой ужо даўно прапрацоўваецца памiж урадамi дзвюх краiн, аднак да гэтага часу так i не падпiсана. "Без вашага асабiстага ўдзелу, спадар Прэзiдэнт, абодва бакi вельмi доўга будуць хадзiць кругом i навокал", — лiчыць Бранiславас Лубiс. Кiраўнiк дзяржавы даў даручэнне Дзяржпагранкамiтэту далажыць яму падрабязнасцi гэтай сiтуацыi, каб пазбегнуць затрымак з прыняццем важнага рашэння.

Падводзячы вынiк сустрэчы, Прэзiдэнт Беларусi адзначыў: "Мы — сярэднееўрапейскiя дзяржавы, нармальныя, цывiлiзаваныя. Але забываем аб тым, што мы, будучы суседзямi, маем агульныя iнтарэсы i менталiтэт. І вось часам ломiмся ў закрытыя дзверы — у Германiю гэта, цi ў Амерыку, або яшчэ куды-небудзь, забываючыся аб тым, што мы адзiн з адным можам рэалiзаваць многiя з тых праектаў, якiя мы хацелi б рэалiзаваць з якiмi-небудзь буйнымi дзяржавамi".

"Я гатовы з вамi супрацоўнiчаць па ўсiх пытаннях. Бо для мяне галоўнае — каб мой народ жыў нармальна. А хiба нам з вамi не пад сiлу накармiць 13 мiльёнаў жыхароў нашых краiн i зрабiць iх гордымi, незалежнымi людзьмi?.." — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi i Лiтвы ёсць мноства перспектыўных праектаў, якiя могуць увязаць дзве дзяржавы ў адзiнае цэлае ў эканамiчным плане. Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика