У фірме "Дзіксэнд" пра крымінальную справу ня ведаюць
21.05.2010
—
Новости Политики
|
![]() Падставай для пачатку крымінальнай справы сталі вынікі праверкі заявы ад уладальнікаў таварыства з абмежаванай адказнасьцю аб незаконным выкарыстаньні гандлёвай назвы, юрыдычнага адрасу і іншых дадзеных іхнай фірмы на друкаванай прадукцыі ТАА "Дзіксэнд". Заява паступіла 29 красавіка гэтага года. Падчас апэратыўна-сьледчых дзеяньняў было ўстаноўлена, што гэтая друкаваная прадукцыя выраблялася на замову кіраўнікоў руху "Наперад" і грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Уладзімера Някляева і Сяргея Вазьняка. Дырэктар ААТ "Дзіксэнд" Аляксандр Болдыраў распавёў Свабодзе, што ня ведае ні пра якую крымінальную справу: "Ніякай крымінальнай справы няма, я так думаю. Калі штосьці і ёсьць, то гаспадарчае. Калі будзе – і ці будзе – гаспадарчы суд, тады і разьбярэмся, ёсьць там справа ці не. Так, была праверка, але вынікі пакуль невядомыя". Ці друкаваліся паштоўкі кампаніі "Гавары праўду" у "Дзіксэндзе", спадар Болдыраў адказваць адмовіўся. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падставай для затрыманьня актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" стала крымінальная справа, пачатая адносна кіраўніцтва выдавецкай фірмы "Дзіксэнд"....
|
|