Сяргея Каваленку зноў будуць судзіць. 21.by

Сяргея Каваленку зноў будуць судзіць

24.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Справу віцебскага сябры КХП-БНФ Сяргея Каваленку і ягонага брата Віталя ў 14.30 пачне разьбіраць Першамайскі раённы суд Віцебска.Іх затрымалі напярэдадні сьвяткаваньняў Дня Перамогі 9 траўня. На двое сутак іх зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а пасьля сьвятаў выпусьцілі.
З абвінавачаньнем у хуліганстве браты ня згодныя. Паводле Сяргея Каваленкі, іх затрымалі ў харчовай краме, калі яны выйшлі з дому набыць прадукты.
На думку актывіста, які неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, чагосьці падобнага ўлады маглі чакаць і на Дзень Перамогі 9-га траўня. Віталя Каваленку таксама ўжо каралі за ўдзел у вулічных акцыях.
Таму, мяркуе Сяргей Каваленка, з мэтаў перасьцярогі іх з братам затрымалі напярэдадні буйных гарадзкіх імпрэзаў і зьмясьцілі пад варту на некалькі дзён, знарок прыдумаўшы абвінавачаньне ў хуліганстве.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справу віцебскага сябры КХП-БНФ Сяргея Каваленку і ягонага брата Віталя ў 14.30 пачне разьбіраць Першамайскі раённы суд Віцебска.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика