Бабруйск: За ператрусам, канфіскацыяй цяпер допыт. 21.by

Бабруйск: За ператрусам, канфіскацыяй цяпер допыт

24.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дачку прадпрымальніцы Алены Мядзьведзевай Вераніку Папко дапытвае сьледчы аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю. Паводле спадарыні Мядзьведзевай, позву да гэта ж сьледчага атрымаў і яе муж Сяргей Сініцкі.Уручыць сёньня раніцай позву зьбіраліся і самой Мядзьведзевай, аднак дома яе не было, а непаўналетнія дзеці адмовіліся яе браць і расьпісвацца за маці.
"Сьледчага завуць Калініч. У яго званьне маёра. Мужа і дачку выклікалі як сьведак. Дачку дапытваюць ужо каля гадзіны. Я зьвязваю іх выклік зь ператрусам, які ў мяне дома правялі 18 траўня. Цяпер яны будуць шукаць фінансавыя зачэпкі для далейшага перасьледу", — паведаміла "Свабодзе" Алена Мядзьведзева.
18 траўня вобшук кватэры Мядзьведзевай праходзіў безь яе прысутнасьці. Дзьверы адчынілі дзеці. У сьпісе канфіскаванага значацца 83 пазыцыі. На дзеяньні супрацоўнікаў сілавых структураў спадарыня Мядзьведзева зьбіраецца скардзіцца, бо лічыць ператрус у сваёй кватэры незаконным.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дачку прадпрымальніцы Алены Мядзьведзевай Вераніку Папко дапытвае сьледчы аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю. Паводле спадарыні Мядзьведзевай,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика