Чатыры кандыдаты падпісалі працэдуру Рады інтэлігенцыі
24.05.2010 16:24
—
Новости Политики
|
На чарговым пасяджэнні Рады інтэлігенцыі ўдзельнікі «круглага стала» па вылучэнні адзінага чатыры кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл зацвердзілі свае «Папярэднія абавязацельствы». Кандыдаты паабяцалі, што будуць пазбягаць правакацыйных выказванняў на адрас адзін аднаго, а ў выпадку абрання «адзіным» забяспечаць удзел астатніх у сваім штабе.
«Абавязацельствы» ўтрымліваюць тры асноўныя пункты. Першыя два рэгламентуюць паводзіны прэтэндэнтаў у перыяд працэсу абрання «адзінага» і іх абавязкі ў выбарчай кампаніі. Так, прэтэндэнты паабяцалі падчас працы «круглага стала» «ўстрымлівацца ад кампраметацыйных і правакацыйных выказванняў на адрас любога з яго ўдзельнікаў» і прыкласці «ўсе намаганні для дасягнення згоды на аснове кансенсуса». Другім пунктам яны сведчаць: «Кожны з нас гарантуе, што ў выпадку абрання адзіным кандыдатам ён, нягледзячы на супрацьдзеянне кіроўнага рэжыма і рызыку для сябе, зробіць усё магчымае для перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, сфармуе свой выбарчы штаб з улікам рэкамендацый усіх удзельнікаў «круглага стала» і забяспечыць іх удзел у гэтым штабе. Таксама кожны з нас гарантуе, што ў выпадку абрання адзіным кандыдатам іншага прэтэндэнта, увойдзе ў яго каманду і зробіць падчас прэзідэнцкай кампаніі ўсё магчымае для перамогі дэмакратычных сілаў». Трэці пункт гэтага дакумента рэгламентуе абавязацельствы кандыдата ў выніку яго перамогі. Так, стаўшы прэзідэнтам, ён павінен:. «1. Абараняць незалежнасць Беларусі. 2. Ініцыяваць паслядоўныя і аператыўныя палітычныя рэформы з мэтай усталявання дэмакратычнай палітычнай сістэмы з рэальным падзелам улады і гарантыяй правоў чалавека; забяспечыць прызначэнне свабодных парламенцкіх выбараў на шматпартыйнай аснове не пазней як праз чатыры месяцы з дня сваёй інаўгурацыі. 3. Ініцыяваць сістэмныя эканамічныя рэформы дзеля фармавання ў нашай краіне свабоднай сацыяльнай рынкавай эканомікі. 4. Ініцыяваць наладжванне раўнапраўнага ўзаемавыгаднага партнёрства Беларусі з іншымі краінамі дзеля далучэння нашай краіны да сям’і вольных еўрапейскіх народаў. 5. Спрыяць як найбольш поўнаму і аб’ектыўнаму расследаванню фактаў палітычных знікненняў палітычных апанентаў папярэдняга рэжыму. 6. Падтрымліваць нацыянальную культуру і беларускую мову, спрыяць фармаванню ў беларускім грамадстве негатыўнага стаўлення да таталітарных ідэалогій». Працэс падпісання гэтага дакумента плануецца завяршыць да канца тыдня. Свае подпісы пад «Абавязацельствамі» ўжо паставілі чатыры кандыдаты — Мікалай Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Някляеў, Аляксандр Ярашук, а таксама старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас.Як вядома, у працэдуры пад эгідай Рады інтэлігенцыі не бяруць удзелу Алесь Міхалевіч, Андрэй Саннікаў і Аляксандр Мілінкевіч. Настасся Зелянкова, Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чарговым пасяджэнні Рады інтэлігенцыі ўдзельнікі «круглага стала» па вылучэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл зацвердзілі свае... |
|