БХД пачынае фармаваць альтэрнатыўны ўрад. 21.by

БХД пачынае фармаваць альтэрнатыўны ўрад

24.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Партыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі выступіла з ініцыятывай утварыць альтэрнатыўны ўрад для адзінага кандыдата на прэзыдэнта.Сузаснавальнікі партыі Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец пачалі кансультацыі з палітычнымі і грамадзкімі лідэрамі, а таксама незалежнымі экспэртамі адносна фармаваньня каманды адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў.
На думку прадстаўнікоў БХД, альтэрнатыўны ўрад павінен прадставіць праграму пераменаў для Беларусі ў выглядзе канкрэтных законапраектаў і сьпісу асобаў, якія гатовыя зьдзейсьніць рэформы.
Плянуецца, што ў склад альтэрнатыўнага ўраду ўвойдуць ня менш за 20 ценявых міністраў — адмыслоўцаў у галінах дзяржаўнага кіраваньня, эканомікі, сацыяльнай палітыкі, адукацыі і культуры.
"Мы прапануем зрабіць раскрутку альтэрнатыўнага ўраду стрыжнем кампаніі адзінага кандыдата, — кажа Павал Севярынец. — Калі падчас прэзыдэнцкай кампаніі будуць штотыднёва прэзэнтавацца асобныя кірункі дзейнасьці новага ўраду, — дэмакратычная альтэрнатыва зробіцца для беларусаў значна больш зразумелай. Для таго каб людзі пайшлі за намі — і ў кампанію, і на Плошчу, — яны павінны ясна ўяўляць, за якія перамены мы змагаемся і што мы будзем рабіць пасьля перамогі".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі выступіла з ініцыятывай утварыць альтэрнатыўны ўрад для адзінага кандыдата на прэзыдэнта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика