Мінюст лічыць недапушчальным зацягванне разгляду пазову да Расіі аб пошлінах на нафтапрадукты
24.05.2010 22:31
—
Новости Политики
|
Міністэрства юстыцыі Беларусі заявіла пра недапушчальнасць зацягвання Эканамічным судом СНД разгляду пазову да Расіі аб пошлінах на нафтапрадукты.
У паведамленні, размешчаным 24 мая на сайце Мінюста, адзначаецца, што 18—19 мая адбылося распарадчае пасяджэнне калегіі Эканамічнага суда СНД, прысвечанае «разгляду справы па заяве ўрада Беларусі аб неправамернасці збірання расійскім бокам вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь». Калегія «вырашыла працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разбору ў межах распарадчага пасяджэння, якое прызначана на 22 чэрвеня». Міністэрства юстыцыі выступае «катэгарычна супраць гэтага рашэння суда» і заяўляе, што яно супярэчыць рэгламенту суда. «У адпаведнасці з пунктам 61 рэгламенту калегія суда не пазней за трыццаць дзён пасля прыняцця справы да судаводства праводзіць распарадчае пасяджэнне, паводле вынікаў якога выносіць пастанову, у якой павінен быць названы, акрамя іншага, час асноўнага пасяджэння суда. Заява ўрада Рэспублікі Беларусь была прынята да судаводства 21 красавіка. Суд абавязан быў да 21 мая г.г. прызначыць дату правядзення першага пасяджэння для разгляду справы па сутнасці», — гаворыцца ў заяве. Рашэнне суда аб правядзенні распарадчага пасяджэння 22 чэрвеня і «невызначэнне даты асноўнага разгляду спрэчкі» супярэчыць рэгламенту і «безгрунтоўна зацягвае судовы працэс». Мінюст адзначае, што беларускі бок своечасова падаў паводле запыту суда ўсе неабходныя для разгляду справы дакументы, а таксама шэраг «іншых дакументаў, неабходных для аб"ектыўнага разгляду спрэчкі». «У сваю чаргу патрабаванні суда ігнаруюцца расійскім бокам (яе водзыў на беларускі пазоў да гэтага часу не пададзены). Але нават гэта не можа з"яўляцца падставай для неўстанаўлення даты асноўнага пасяджэння суда», — гаворыцца ў дакуменце. Міністэрства юстыцыі «накіравала адпаведны зварот» у суд з просьбай вярнуцца да разгляду пытання аб даце асноўнага пасяджэння. «На нашу думку, з улікам відавочнага працягу парушэння расійскім бокам сваіх міжнародных абавязацельстваў зацягванне судовага працэсу недапушчальна», — адзначаецца ў заяве Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства юстыцыі Беларусі заявіла пра недапушчальнасць зацягвання Эканамічным судом СНД разгляду пазову да Расіі аб пошлінах на нафтапрадукты. У...
|
|