Мілінкевіч: У Кангрэсе пройдуць слуханьні аб правах чалавека ў Беларусі
26.05.2010
—
Новости Политики
|
Беларускія апазыцыйныя палітыкі, якія заявілі пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі, Аляксандар Мілінкевіч і Андрэй Саньнікаў, гэтымі днямі пабывалі ў ЗША. Яны распавялі пра вынікі сваіх сустрэч у Вашынгтоне і пра настроі амэрыканскай палітычнай эліты. Чатырохдзённы візыт у ЗША лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча пачаўся ў панядзелак, 24 траўня. Ужо адбыліся сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту (NDI) Кэнэтам Волакам, старшынёй Нацыянальнай фундацыі дзеля дэмакратыі (NED) Карлам Гершманам, кангрэсмэнам Тадэўсам Маккотэрам, сэнатарам Джонам Маккейнам, які быў кандыдатам ад рэспубліканскай партыі на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, з прадстаўнікамі дзярждэпартамэнту, іншымі. Мілінкевіч: «Усе разумеюць, што мясцовыя выбары прайшлі „як заўсёды“. Яны не былі дэмакратычнымі і празрыстымі. Але на прэзыдэнцкіх выбарах міжнародная супольнасьць павінна падкрэсьліць адно важнае пытаньне — выбары могуць лічыцца больш дэмакратычнымі, калі ў выбарчых камісіях будуць прадстаўнікі незалежных кандыдатаў. Такі закон ужо ёсьць у Расеі і ва Ўкраіне, і вельмі важна, каб ён быў у Беларусі. Іначай выбары будуць лічыцца недэмакратычнымі». Тым часам каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў ужо вярнуўся ў Беларусь пасьля паездкі ў Злучаныя Штаты. У Вашынгтоне ў Андрэя Саньнікава адбыліся сустрэчы зь першай намесьніцай памочніка дзяржсакратара, былой амбасадаркай ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт, намесьнікам памочніка дзяржсакратара Дэнам Расэлам, супрацоўнікамі Дзяржаўнага дэпартамэнту, якія адказваюць за стасункі зь Беларусьсю, прадстаўнікамі розных фондаў, аналітыкамі. У інтэрвію «Свабодзе» Саньнікаў распавёў, чаго чакаюць амэрыканскія палітыкі ад прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія апазыцыйныя палітыкі, якія заявілі пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі, Аляксандар Мілінкевіч і
|
|