Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі ствараецца ў Беларусі
27.05.2010
—
Новости Политики
|
Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі" ствараецца ў Беларусі. Указ аб гэтым № 273 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 25 мая. Такім чынам, у краіне фарміруецца спецыялізаваная арганізацыя па комплексным суправаджэнні інвестараў (перш за ўсё замежных). Агенцтва ствараецца на аснове існуючага РУП "Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва", якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства эканомікі, шляхам яго пераўтварэння. Асноўным прадметам дзейнасці агенцтва з'яўляецца забеспячэнне прыцягнення інвестыцый у Беларусь, у тым ліку пры прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці. Агенцтва падпарадкоўваецца ўраду і падкантрольна наглядальнаму савету, які ажыццяўляе каардынацыю работы і кантроль за яго дзейнасцю, і прадстаўляе інтарэсы дзяржавы па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Беларусь, у тым ліку пры прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці. Новы статус дасць магчымасць агенцтву весці паўнацэнную работу з органамі дзяржаўнага кіравання, забяспечваць якаснае і аператыўнае ўзаемадзеянне інвестараў і рэгіянальных органаў кіравання, стаць "адным акном" для інвестараў незалежна ад спосабу іх прыходу ў Беларусь, а таксама павысіць эфектыўнасць правядзення прыватызацыйных працэсаў у краіне і прыцягнення інвестыцый у эканоміку Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі" ствараецца ў Беларусі. Указ аб гэтым № 273 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 25 мая. Такім... |
|