Прыбытак Нацбанка Беларусі ў 2009 годзе склаў Br15,5 млрд. 21.by

Прыбытак Нацбанка Беларусі ў 2009 годзе склаў Br15,5 млрд

27.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка 25 мая ўказам № 274 зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2009 год.

У мінулым годзе грашова-крэдытная палітыка праводзілася ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год, адзначылі ў прэс-службе. Выкананне асноўных напрамкаў забяспечана, таму што скаардынаваныя дзеянні ўрада і Нацыянальнага банка далі магчымасць пазбегнуць рэцэсіі, забяспечыць стабільны кошт кошыка замежных валют, устойлівасць банкаўскага сектара, эфектыўнае і бяспечнае функцыянаванне плацежнай сістэмы.

Гадавая справаздача змяшчае інфармацыю аб дзейнасці Нацыянальнага банка і яго фінансавую справаздачнасць (з улікам аўдытарскага заключэння). Фінансавая справаздачнасць адлюстроўвае аперацыі Нацыянальнага банка, праведзеныя ім у 2009 годзе, і ўключае гадавы бухгалтарскі баланс, справаздачы аб прыбытку і стратах, аб змяненні капіталу, аб фарміраванні і выкарыстанні фондаў, аб кіраванні долямі (акцыямі) у статутных фондах іншых арганізацый, аб расходах на ўтрыманне Нацыянальнага банка, аб выкананні каштарыса капітальных укладанняў, аб атрыманым прыбытку і яго размеркаванні.

Дакладнасць гадавога бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка за 2009 год, справаздачы аб прыбытку і стратах за 2009 год пацверджана міжнароднай аўдытарскай кампаніяй — замежным прыватным унітарным аўдытарскім прадпрыемствам "Дэлойт і Туш".

прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка 25 мая ўказам № 274 зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2009 год. У мінулым годзе грашова-крэдытная палітыка праводзілася ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика