У Беларусі скарэктаваныя некаторыя ўказы па дэклараванні даходаў фізічнымі асобамі. 21.by

У Беларусі скарэктаваныя некаторыя ўказы па дэклараванні даходаў фізічнымі асобамі

27.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі скарэктаваныя некаторыя акты кіраўніка дзяржавы ў сувязі з прыняццем закона ад 3 снежня 2009 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў". Адпаведны ўказ № 275 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 мая.

У прыватнасці, уносяцца змяненні ва ўказ ад 2 лістапада 2000 года № 577 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні работы з кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў". У новай рэдакцыі выкладаецца форма дэкларацыі, што прадстаўляецца кандыдатам на пасаду або асобай, якая займае пасаду, уключаную ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, або іх мужам (жонкай) і поўнагадовымі блізкімі сваякамі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, у мэтах забеспячэння поўнага адлюстравання ў гэтай дэкларацыі звестак аб даходах і маёмасці і яе ўзгодненасці з палажэннямі закона.

Змяненні ўносяцца таксама ва ўказ ад 19 лютага 2009 года № 105 "Аб некаторых пытаннях, звязаных з дэклараваннем фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў" у частцы выключэння нормаў, якія знайшлі адлюстраванне ў законе. Згодна з дзейнай рэдакцыяй закона адменены абавязак фізічных асобаў прадстаўляць дэкларацыі аб крыніцах грашовых сродкаў, а таксама замацавана права толькі падатковых органаў выпатрабаваць у фізічных асобаў дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Такое патрабаванне падатковыя органы змогуць прад'яўляць як па ўласнай ініцыятыве, так і на падставе пісьмовых запытаў органаў дзяржаўнага кантролю, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі і пракуратуры.

Указ уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусі скарэктаваныя некаторыя акты кіраўніка дзяржавы ў сувязі з прыняццем закона ад 3 снежня 2009 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика