МЗС: Беларускія дыпламаты вернуцца ў Бішкек, калі там ім не будзе нічога пагражаць. 21.by

МЗС: Беларускія дыпламаты вернуцца ў Бішкек, калі там ім не будзе нічога пагражаць

27.05.2010 13:25 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія дыпламаты вернуцца ў Бішкек, калі там ім не будзе нічога пагражаць. Аб гэтым сёння на брыфінгу заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Пакуль беларускія дыпламаты застаюцца ў Мінску, кансультацыі па ўсім спектры пытанняў прадаўжаюцца. Дыпламаты вернуцца ў Бішкек, калі мы зможам з упэўненасцю сцвярджаць, што ім нічога не будзе пагражаць у гэтай краіне і яны могуць працаваць, ажыццяўляць свае абавязкі на належным узроўні», — адзначыў Андрэй Савіных.

Пасол Беларусі ў Кыргызстане Віктар Дзенісенка адкліканы ў Мінск для кансультацый, а супрацоўнікі дыпмісіі адкамандзіраваны ў распараджэнне цэнтральнага апарату МЗС. Гэта вымушаная мера носіць часовы характар. Пагроза ў Бішкеку зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія знаходзяцца па‑за якім‑небудзь кантролем.


Уладзімір Матвееў, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія дыпламаты вернуцца ў Бішкек, калі там ім не будзе нічога пагражаць. Аб гэтым сёння на брыфінгу заявіў начальнік упраўлення інфармацыі —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика