Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
28.05.2010
—
Новости Политики
|
Паважаныя таварышы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам — Днём пагранічніка! У гісторыю нашай Айчыны ўпісана нямала яркіх прыкладаў сапраўднага гераізму і адвагі, мужнасці і сілы духу, якія праявілі абаронцы рубяжоў. Подзвіг воінаў-пагранічнікаў, якія стойка і бясстрашна змагаліся за кожную пядзю роднай зямлі ў чэрвені 1941 года, назаўсёды застанецца ў народнай памяці як узор самаахвярнай любові да Радзімы, вернасці прысязе і воінскаму абавязку. Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і пагранічных войскаў. Сваёй ратнай службай вы залажылі аснову асобага баявога брацтва, традыцыі бескарыслівага і добрасумленнага служэння Айчыне. Вашы веды, багатая прафесійная і жыццёвая практыка па-ранейшаму неацэнныя пры падрыхтоўцы моладзі, выхаванні сапраўдных патрыётаў. Цяперашняе пакаленне вартавых беларускай мяжы годна працягвае слаўныя традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў, добрасумленна выконвае адказныя задачы па забеспячэнні бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Выказваю цвёрдую ўпэўненасць у тым, што высокае майстэрства, пільнасць і вытрымка, дысцыпліна і грамадзянская сталасць, гордасць за прыналежнасць да слаўнай прафесіі будуць і надалей вызначаць пагранічнікаў. У гэты ўрачысты дзень жадаю ўсім вам моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам — Днём пагранічніка! У гісторыю нашай Айчыны ўпісана нямала яркіх прыкладаў...
|
|