МЗС: «Беларусь гатовая да сур’ёзнага дыялогу з ЗША»
28.05.2010 16:51
—
Новости Политики
|
Адмена ЗША санкцый у адносінах да беларускіх прадпрыемстваў дасць штуршок да канструктыўнага і сістэмнага дыялогу з амерыканскім бокам. Пра гэта заявіў прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, паведамляе
«Што да падаўжэння мараторыю на ўжыванне санкцый у дачыненні да дзвюх нашых прадпрыемстваў, мы разглядаем гэта як рашэнне ў правільным кірунку. Перад двума партнёрамі стаіць задача па расстыкоўцы тых завалаў, якія ўзніклі ў дзвюхбаковых адносінах у мінулыя гады», — сказаў Андрэй Савіных. Паводле Савіных, Беларусь канструктыўна падыходзіць да гэтай праблемы і гатовая да сур’ёзнага дыялогу з ЗША. «Перакананыя, што мы маглі б шмат зрабіць у інтарэсах дзвюх дзяржаў, і лічым, што адмена санкцый у прынцыпе з’яўляецца важнай умовай для пачатку такога дыялогу», — падкрэсліў прэс‑сакратар МЗС.*** У лістападзе 2007 года ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, а ў сакавіку 2008 года — да ўсіх прадпрыемстваў «Белнафтахіма». У верасні 2008 года ў дачыненні да двух ААТ — «Лакафарба» і «Полацк‑Шкловалакно» Мінфін ЗША на паўгода змякчыў санкцыі. У лютым 2009 года дзеянне гэтага рашэння было падоўжанае да 1 чэрвеня, затым — да 30 лістапада 2009 года. Днямі змякчэнне санкцый у дачыненні да двух згаданых прадпрыемстваў «Белнафтахіма» зноў было падоўжанае на паўгода — да 30 лістапада 2010 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Перад двума партнёрамі стаіць задача па расстыкоўцы тых завалаў, якія ўзніклі ў дзвюхбаковых адносінах у мінулыя гады», — сказаў Андрэй Савіных. |
|