Без нас: Масква і Астана ўводзяць у дзеянне Мытны кодэкс без Мінска
28.05.2010 21:57
—
Новости Политики
|
Расія і Казахстан на двухбаковай аснове 1 ліпеня ўвядуць у дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза, пры гэтым дакумент адкрыты для падпісання Беларуссю. Пра гэта паведаміў прэм"ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, які 28 мая ў Санкт-Пецярбургу сустрэўся са сваім казахстанскім калегам Карымам Масімавым. Кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі на перамовы не прыбыў.
«Мы дамовіліся ўвесці ў дзеянне на двухбаковай аснове з 1 ліпеня Мытны кодэкс Мытнага саюза. Мы адкрыты для далучэння Беларусі да ўсіх пагадненняў і рашэнняў, прынятых у межах другога этапа фарміравання Мытнага саюза», — прыводзіць словы Пуціна РІА Новости. Ён таксама паведаміў, што Расія і Казахстан дамовіліся ўвесці ў дзеянне 1 ліпеня іншыя міжнародныя дагаворы, што прымаюцца ў мэтах развіцця палажэнняў Мытнага кодэкса: «Намі сёння падпісаны адпаведны міжнародны дагавор, які дае магчымасць рухацца да больш глыбокай інтэграцыі, калі спатрэбіцца, на двухбаковай аснове. У падпісаным намі дакуменце вызначаны парадак прымянення на двухбаковай аснове ўсёй дагаворна-прававой базы другога этапа Мытнага саюза». Гаворачы пра Беларусь, Пуцін заявіў: «Мы прымаем да ўвагі рознагалоссі з Беларуссю, што засталіся ў частцы парадку выплаты вывазных мытных пошлін, у тым ліку на сырую нафту, нафтапрадукты, і негатоўнасць беларускіх калег увесці раней узгодненыя мытныя пошліны і пайсці на ўвядзенне ў дзеянне другога этапа Мытнага саюза з 1 ліпеня».Расійскі прэм"ер падкрэсліў, што гэтае пытанне адносіцца да фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы і не звязана з запускам механізмаў Мытнага саюза. Пуцін таксама заявіў, што Расія і Казахстан будуць уваходзіць у СГА ўдвух, калі Мінск не далучыцца да дагавораў Мытнага саюза. «Як толькі Беларусь у сябе ўнутрыправавыя працэдуры закончыць узгадняць, спадзяюся, у гэты ж момант дакументы падпіша, і мы будзем рухацца ў трохбаковым фармаце. Калі не адбудзецца далучэнне, будзем рухацца ўдвух», — заявіў кіраўнік расійскага ўрада. Прэм"ер-міністр Казахстана паведаміў, што пераходны перыяд па ўмовах увозу аўтамабіляў грамадзянамі краін — удзельніц Мытнага саюза будзе дзейнічаць да моманту падпісання спецыяльнага пагаднення ў межах АЭП. У Расіі дзейнічаюць фактычна забаронныя пошліны на ўвоз патрыманых іншамарак, у Беларусі для фізічных асоб устаноўлены аблегчаны мытны рэжым. Тры краіны дамовіліся на пераходны перыяд пакінуць ранейшы рэжым увозу аўтамабіляў. Расія і Казахстан таксама дамовіліся аб стварэнні часовага судовага органа ў межах Мытнага саюза на двухбаковай аснове са штаб-кватэрай у Астане. «Для вырашэння судовых спрэчак, якія могуць узнікаць у гаспадарчым жыцці, без гэтага немагчыма, мы дамовіліся стварыць часовы судовы орган на двухбаковай аснове з месцам размяшчэння ў Астане», — сказаў Пуцін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, які ў Санкт-Пецярбургу сустрэўся са сваім казахстанскім калегам Карымам Масімавым. |
|