Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта Беларусi пачынае маштабны манiторынг работы мясцовай улады з грамадзянамi. 21.by

Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта Беларусi пачынае маштабны манiторынг работы мясцовай улады з грамадзянамi

29.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мэтах выканання даручэння кiраўнiка дзяржавы Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта Беларусi пачынае маштабны манiторынг стану спраў на месцах па арганiзацыi работы з грамадзянамi, разгляду iх зваротаў i вырашэнні надзённых праблем насельнiцтва.

Праверцы падлягаюць усе вобласцi i Мiнск, а таксама шэраг мiнiстэрстваў. У цэнтры ўвагi — пытаннi якасцi жыцця людзей.

Пачынаючы з 31 мая дзевяць мiжведамасных рабочых груп выедуць ва ўсе рэгiёны рэспублiкi i вывучаць сiтуацыю ў найбольш адчувальных для насельнiцтва сферах: жыллёва-камунальная гаспадарка, жыллёвае будаўнiцтва, праца i сацыяльная абарона, ахова здароўя, гандаль, бытавыя паслугi i iншыя.

У час праверак будуць выяўлены асноўныя праблемныя пытаннi, што хвалююць насельнiцтва, прааналiзавана выкананне дзяржаўнымi структурамi заканадаўства аб рабоце са зваротамi грамадзян i дэбюракратызацыi.

Кiраўнiкi рабочых груп правядуць на ўсiх тэрыторыях, што правяраюцца, асабiсты прыём грамадзян без папярэдняга запiсу. Для тых, хто не зможа прыйсцi ў гэты дзень у выканкам, Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта Беларусi арганiзуе гарачыя тэлефонныя лiнii.

Для атрымання максiмальна поўнай i аб'ектыўнай iнфармацыi ў найбольш наведваемых установах райцэнтраў (выканкам, натарыяльная кантора, ЖЭСы, служба БРТІ, палiклiнiка, магазiны i г.д.) установяць урны з бланкамi ананiмных анкет, якiя даюць магчымасць пакiнуць паведамленне аб тых праблемах, што iснуюць у рэгiёне, i недахопах у рабоце мясцовых органаў.

Улiчваючы асаблiвую актуальнасць i злабадзённасць праблем жыллёва-камунальнай гаспадаркi i жыллёвага будаўнiцтва, што ўзнiмаюцца ў зваротах грамадзян, асобна будзе вывучана работа мiнiстэрстваў архiтэктуры i будаўнiцтва i жыллёва-камунальнай гаспадаркi па вырашэнні сацыяльна значных пытанняў.

Такая комплексная работа дасць магчымасць сабраць шмат разнастайнай iнфармацыi, глыбей даведацца пра адносiны насельнiцтва да стылю i метадаў работы органаў мясцовай улады, пры неабходнасцi прыняць адпаведныя меры рэагавання.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў строга рэагаваць на кожны факт неналежнага стаўлення да вырашэння праблем, што хвалююць людзей, аж да вызвалення адпаведных кiраўнiкоў ад займаемых пасад.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах выканання даручэння кiраўнiка дзяржавы Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта Беларусi пачынае маштабны манiторынг стану спраў на месцах па арганiзацыi работы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика