Пінск. Алесь Рамановіч
09.06.2010 22:24
—
Новости Политики
|
Пінская міліцыя выклікала позваю мясцовага актывіста, сябра праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Рамановіча. У міліцыі актывіста пазнаёмілі з заведзенай на яго адміністрацыйнай справай паводле артыкула 22.9, часткі другой — «Выраб і распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі». Алесь Рамановіч адмовіўся даваць тлумачэньні. Матэрыялы справы міліцыя накіравала ў суд, які адбудзецца 14 чэрвеня а 10 гадзіне. Алесь Рамановіч кажа, што позва ў РАУС была перададзена яму міліцыянтамі сёньня на вуліцы, па ўказцы супрацоўнікаў КДБ. Праваабаронца зь берасьцейскай арганізацыі «Вясна» Ўладзімір Вялічкін адзначае, што Алесь Рамановіч — адзін з заснавальнікаў арганізацыі ў Берасьці. Некаторы час таму праваабаронцы аднесьлі дакумэнты на рэгістрацыю арганізацыі ў аблвыканкам. Крокам з боку ўладаў стаў выклік пінскага сябра. Паводле слоў Уладзіміра Вялічкіна, раней такога не назіралася: «Калі і былі выклікі на допыты, то яны тычыліся тых, хто прадстаўляе юрыдычны адрас арганізацыі, напрыклад. А гэтым разам узяліся за заснавальнікаў». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пінская міліцыя выклікала позваю мясцовага актывіста, сябра праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Рамановіча. У міліцыі актывіста пазнаёмілі з заведзенай на...
|
|