Неабходнай умовай работы Мытнага саюза Беларусь бачыць адмену абмежавальных мераў у пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. 21.by

Неабходнай умовай работы Мытнага саюза Беларусь бачыць адмену абмежавальных мераў у пастаўках нафты і нафтапрадуктаў

12.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адмена абмежавальных мераў у пастаўках нафты і нафтапрадуктаў — неабходная ўмова паспяховага функцыянавання Мытнага саюза. Аб гэтым заявілі БЕЛТА ў беларускай дэлегацыі, якая суправаджае кіраўніка дзяржавы ў ходзе яго візіту ў Расійскую Федэрацыю.

Беларусь бачыць пазітыўныя вынікі, дасягнутыя пры фарміраванні МС, аднак сёння лічыць іх даволі сціплымі. "Беларусь не прымае выбарчага падыходу да прымянення пошлін", — падкрэслілі ў беларускай дэлегацыі, прывёўшы як прыклад тое, што расійскім бокам выбарачна прымяняюцца вывазныя мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь. У той жа час адносна Казахстана такія пошліны не прымяняюцца.

Беларусь у выпадку станоўчага завяршэння перагавораў не бачыць перашкод для таго, каб у самыя кароткія тэрміны правесці ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, каб Мытны саюз функцыянаваў у поўным аб'ёме. У дэлегацыі лічаць, што паспяховая рэалізацыя гэтага праекта (афармленне МС і пазней стварэнне АЭП. — Заўвага БЕЛТА) у інтарэсах Расіі, якая прэтэндуе на дастойнае месца ў шэрагу не толькі рэгіянальных, але і сусветных лідараў. Ад гэтага залежыць і тое, ці будуць у далейшым іншыя краіны зацікаўлены ў далучэнні да саюза.

Што датычыцца газавай праблематыкі ў адносінах паміж Беларуссю і Расіяй, у беларускай дэлегацыі нагадалі: дамоўленасцямі 2006 года краіны павінны былі выйсці на роўнадаходныя цэны да 2011 года. Пры гэтым бакі дамаўляліся менавіта аб паралельным ходзе гэтага працэсу. Аднак расійскія ўлады па шэрагу эканамічных прычын заявілі аб планах перайсці да роўнадаходных цэнаў да 2015 года.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. Запланаваны сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым і старшынёй расійскага ўрада Уладзімірам Пуціным. Асноўнай тэмай сустрэч стануць пытанні функцыянавання Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Парадак дня перагавораў таксама ўключае актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмена абмежавальных мераў у пастаўках нафты і нафтапрадуктаў — неабходная ўмова паспяховага функцыянавання Мытнага саюза. Аб гэтым заявілі БЕЛТА ў беларускай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика