Пасол Расіі не бачыць добрай альтэрнатывы кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. 21.by

Пасол Расіі не бачыць добрай альтэрнатывы кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах

12.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не бачыць добрай альтэрнатывы кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. Аб гэтым ён сказаў учора на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы традыцыйна падтрымлівалі Аляксандра Рыгоравіча, — адзначыў дыпламат. — Мы разумеем, што Аляксандр Лукашэнка — гэта Прэзідэнт Беларусі, суверэннай дзяржавы, і таму ён не можа быць не прарасійскім, не праўкраінскім, не праамерыканскім".

Пасол таксама падкрэсліў, што Крэмль ніколі не падтрымліваў апазіцыйныя сілы ў Беларусі. "Што датычыцца ўдзелу некаторых расійскіх сіл у справах беларускай апазыцыі — я не магу гэтага пацвердзіць. Вядома, не выключаю, што нейкія беларускія апазіцыянеры бываюць у Маскве, сустракаюцца з прадстаўнікамі нашых партый. Але афіцыйна Расія ніколі беларускую апазіцыю не падтрымлівала", — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не выключае перспектывы ўскладнення мытнага рэжыму на беларуска-расійскай граніцы ў выпадку, калі Беларусь не далучыцца да дакумента аб дамоўленасцях па Мытнаму саюзу, падпісанага Расіяй і Казахстанам 28 мая.

"Калі Беларусь не падпісвае гэтага дакумента, то атрымліваецца Мытны саюз з дзвюх дзяржаў: Расіі і Казахстана. Адзіная мытная тэрыторыя — па ўсім яе перыметры выбудоўваецца мытная граніца. Цалкам зразумела, што ў сувязі з гэтым на граніцы ўзнікаюць пэўныя ўскладненні: санітарныя, ветэрынарныя, мытныя. Бо адзіная мытная тэрыторыя служыць галоўнай мэце — фарміраванню больш сур'ёзных памераў уласнай канкурэнтнай эканомікі", — растлумачыў дыпламат.

Мытныя пошліны на нафту ўнутры Мытнага саюза — гэта атавізм. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Сурыкаў.

"Сітуацыя зразумелая. Мы не гатовы на першым этапе Мытнага саюза адмяніць пошліны на энергарэсурсы", — сказаў дыпламат. "Самі па сабе такія мытныя пошліны — гэта атавізм. Цяпер ні ў адным з існуючых у свеце мытных саюзаў яны не прысутнічаюць", — дадаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, расійская практыка мытных пошлін бярэ пачатак у 1990 гадах, "калі мы не маглі перайсці на рыначныя цэны на энерганосьбіты, таму што тады канчаткова разбурылася б эканоміка і разарылася б насельніцтва".

"Трэба думаць, як выходзіць з гэтай сітуацыі", — сказаў пасол. Дыпламат падкрэсліў, што трэба шукаць выхады ва ўзаемавыгадных раўнапраўных умовах вядзення бізнэсу, у тым ліку ў плане перапрацоўкі энергарэсурсаў.

Аб уваходжанні Беларусі ў склад Расіі не можа быць і гаворкі. Аб гэтым заявіў Аляксандр Сурыкаў.

"Гаварыць можна ўсё, што пажадаеце. І я ўвогуле падзяляю пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі, які гаворыць, што рускія і беларусы — гэта адзін народ. У плане гістарычнага, духоўнага, рэлігійнага адзінства, можна сказаць, што гэта сапраўды так. Але пры гэтым мы — дзве розныя суверэнныя дзяржавы", — заявіў дыпламат.

Аляксандр Сурыкаў нагадаў, што Беларусь і Расія развіваюцца як два суверэнныя суб'екты міжнароднага права. У Саюзнай дзяржаве адсутнічаюць наднацыянальныя органы і паўнамоцтвы. "Першыя з тых паўнамоцтваў, якія мы перадаём наверх на наднацыянальны ўзровень — гэта паўнамоцтвы мытныя", — сказаў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не бачыць добрай альтэрнатывы кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика