Улады Кыргызстана будуць патрабаваць выдачы Бакіева праз міжнародныя суды. 21.by

Улады Кыргызстана будуць патрабаваць выдачы Бакіева праз міжнародныя суды

16.06.2010 10:40 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў намеснік старшыні часовага ўрада Кыргызстана Азімбек Бекназараў інфармацыйнаму агенцтву 24.kg у адказ на афіцыйную адмову Беларусі выдаць скінутага прэзідэнта.

Паводле слоў Бекназарава, пра тое, што рашэнне будзе менавіта такім, «было вядома з самага пачатку». «Яны спасылаюцца, што гэта палітычная справа. Але ж мы асуджаем не самога Курманбека Бакіева, а хочам толькі прыцягнуць яго да адказнасці за смерць 90 маладых хлопцаў. Я яшчэ раніцай казаў генпракурору, каб ён даў тлумачэнне ў прэсе. Раз ён гэтага яшчэ не зрабіў, то, напэўна, заўтра выступіць з адпаведнай заявай», — сказаў намеснік кіраўніка часовага ўрада Кыргызстана.

Сітуацыю таксама пракаментаваць намеснік старшыні часовага ўрада Амурбек Тэкебаеў.

«Улада будзе мяняцца і ў Кыргызстане, і ў Беларусі, але нашы патрабаванні аб выдачы Курманбека Бакіева застануцца нязменнымі»,

— заявіў ён інфармагенцтву 24.kg.

Паводле слоў Тэкебаева, адмова экстрадаваць скінутага 7 красавіка прэзідэнта Кыргызстана, нягледзячы на настойлівыя патрабаванні часовага ўрада, «не здзіўляе і цалкам прадказальная».

«Для Лукашэнкі гэта быў палітычны ход.

Я маю на ўвазе, што ён даў прытулак у сябе Бакіеву і заяўляў, што ён легітымны прэзідэнт. Увесь час казаў пра сумнеўны статус часовага ўрада. Але я яшчэ раз паўтараю: мы будзем і надалей звяртацца да спадара Лукашэнкі з патрабаваннем выдаць нам Бакіева, каб тут, у Кыргызстане, аддаць яго пад суд», — падкрэсліў Тэкебаеў.

Скінуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка паводле запрашэння Аляксандра Лукашэнкі. Запыт на выдачу Бакіева і неабходныя для гэтага дакументы паступілі ў Генеральную пракуратуру Беларусі ў дваццатых чыслах мая.

Вечарам 15 чэрвеня стала вядома, што беларускія ўлады адмовіліся выдаць Бакіева часоваму ўраду Кыргызстана. «Генеральнай пракуратурай пакінуты без задавальнення запыт Генпракуратуры Кыргызстана аб выдачы Бакіева», — паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязей з грамадскасцю Генпракуратуры Пётр Кісялёў. Прычыну такога рашэння ён не назваў.

Паводле слоў Кісялёва, адказ на запыт кіргізскага боку быў накіраваны па пошце яшчэ 10 чэрвеня.


Аляксей Арэшка, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў намеснік старшыні часовага ўрада Кыргызстана Азімбек Бекназараў інфармацыйнаму агенцтву 24.kg у адказ на афіцыйную адмову Беларусі выдаць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика