Прэс‑сакратар МЗС: Пазіцыя Беларусі па Мытным саюзе застаецца нязменнай. 21.by

Прэс‑сакратар МЗС: Пазіцыя Беларусі па Мытным саюзе застаецца нязменнай

17.06.2010 13:48 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазіцыя Беларусі па пытанні падпісання Мытнага кодэкса Мытнага саюза не змянілася. Пра гэта заявіў 17 чэрвеня на брыфінгу ў Мінску прэс‑сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

«Мы працягваем працаваць на ўсіх узроўнях і нацэлены на пошук узаемапрымальных рашэнняў», — падкрэсліў Савіных.

Ён паведаміў, што 18 чэрвеня ў Санкт‑Пецярбургу пройдзе чарговае пасяджэнне Камісіі Мытнага саюза (МС) Беларусі, Казахстана і Расіі. Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліць віцэ‑прэм’ер Андрэй Кабякоў.

«Плануецца абмеркаванне шырокага кола пытанняў у сферы мытнага, тарыфнага, нетарыфнага і тэхнічнага рэгулявання, прымянення санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер, а таксама прымянення спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер на адзінай мытнай тэрыторыі», — сказаў прэс‑сакратар.

Камісія МС, паводле яго слоў, таксама прааналізуе фарміраванне дагаворна‑прававой базы, якая рэгулюе парадак перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для ўласнага карыстання. На пасяджэнні будуць абмяркоўвацца вынікі працы ў тэставым рэжыме сістэмы па залічэнні і размеркаванні ўвазных мытных пошлін. «Асаблівая ўвага будзе нададзена пераходнаму перыяду пры збіранні ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў», — падкрэсліў Савіных.

На пасяджэнні таксама будзе прадстаўлена інфармацыя аб выкананні Плана дзеянняў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы і парадку дня чарговага пасяджэння вышэйшага органа МС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Аб стварэнні Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі было аб’яўлена ў лістападзе 2009 года на саміце ў Мінску. 1 ліпеня павінен набыць моц адзіны Мытны кодэкс МС.

Між тым, 21 мая на сустрэчы з Санкт‑Пецярбургу кіраўнікі ўрадаў трох краін не змаглі ўрэгуляваць рознагалоссі па прынцыпах фарміравання МС.

У выніку 28 мая прэм’ер‑міністры Расіі і Казахстана дамовіліся аб увядзенні Мытнага кодэкса МС на двухбаковай аснове. Беларускі прэм’ер на сустрэчу не прыбыў.

Мінск звязвае свой удзел у Мытным саюзе з адменай абмежаванняў на пастаўку расійскай нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Пры гэтым беларускі бок адзначае, што ў дачыненні да Казахстана такія меры не ўводзіліся.


Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазіцыя Беларусі па пытанні падпісання Мытнага кодэкса Мытнага саюза не змянілася. Пра гэта заявіў 17 чэрвеня на брыфінгу ў Мінску прэс‑сакратар беларускага МЗС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика