Эштан: Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстану – перашкода міжнароднаму гандлю. 21.by

Эштан: Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстану – перашкода міжнароднаму гандлю

17.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З такой заявай перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту выступіла вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па міжнародных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.Як падае агенцтва Reuters, Эштан адзначыла, што заплянаванае Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам мытнае аб’яднаньне можа пашкодзіць міжнароднаму гандлю і, як сьледзтва, стаць перашкодай для ўступу гэтых краін ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.

Паводле Эштан, звычайна ЭЗ ня мае праблем з мытнымі аб’яднаньнямі, аднак Брусэль ня можа не хваляваць, калі падобныя саюзы пачынаюць перашкаджаць гандлю, а не разьвіваць яго. Менавіта гэта, лічыць Эштан, бачыцца ў выпадку зь меркаваным Мытным саюзам Расеі, Беларусі і Казахстану.

Радыё Свабода зьвязалася са штаб-кватэрай Усясьветнай гандлёвай арганізацыі ў Жэнэве, дзе адказалі, што "гэтага выказваньня не камэнтуюць".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такой заявай перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту выступіла вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па міжнародных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика