Беларусь прапануе Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты ў 2010 годзе, а на нафту — з 1 студзеня 2011 года. 21.by

Беларусь прапануе Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты ў 2010 годзе, а на нафту — з 1 студзеня 2011 года

19.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў учора журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

Гаворачы аб выніках нядаўніх перагавораў у Маскве, і ў прыватнасці аб пошлінах на нафту і нафтапрадукты для Беларусі (што з'яўляецца адным з асноўных спрэчных пытанняў у працэсе фарміравання Мытнага саюза. — Заўвага БЕЛТА ), Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "пытанне не ў нас". "Вы чулі мае пастаянныя патрабаванні і заявы аб тым, што калі мы ствараем саюз, у тым ліку мытны, мы абавязкова павінны стварыць аднолькавыя ўмовы для ўсіх яго ўдзельнікаў. Гэта асноўны прынцып. Калі няма гэтай роўнасці, то пра які саюз можна весці размову?" — адзначыў Прэзідэнт. Больш таго, дадаў ён, Мытны саюз складаецца з трох членаў, але адносіны Расіі па адным і тым жа пытанні да Беларусі і Казахстана часам адрозніваюцца. "Дапусцім, па пошлінах на нафту. Там — бяспошлінная нафта, а тут уводзіцца пошліна", — прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, усе гэтыя пытанні былі абмеркаваны з кіраўніцтвам Расіі. У сваю чаргу прэзідэнт Расіі запытаў, якія Беларусь можа ўнесці прапановы. "Я ўнёс гэтыя прапановы і магу іх цяпер агучыць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы перакананы, што для таго, каб падысці да Мытнага саюза, вядома, трэба адмяняць мытныя пошліны. "Але я сказаў, добра, давайце з 1 студзеня будучага года адменім усе пошліны, а цяпер як крок добрай волі здымаем мытныя бар'еры, мытныя пошліны на нафтапрадукты. На нафтапрадукты здымаем цяпер, а мы пацерпім ужо да пачатку будучага года наконт пошлінаў на нафту", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Але з 1 студзеня будучага года гэтыя пошліны павінны быць зняты", — падкрэсліў ён. У такім выпадку, дадаў Прэзідэнт, "мы, не чакаючы 1 студзеня, падпісваем усе дакументы, якія перш за ўсё ў інтарэсах Расіі".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў нармальных адносінах з Польшчай пры перамозе любога з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах, якія пройдуць 20 чэрвеня.

"Нам усё роўна, хто там будзе прэзідэнтам. Лічу, усе кандыдаты — людзі даволі разумныя. І яны, як і я, разумеюць, што суседзі — ад Бога. І хто б там ні стаў прэзідэнтам, яны вымушаны будуць выбудоўваць з Беларуссю нармальныя адносіны", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лідара, польскія палітыкі разумеюць, што Беларусь для іх — вельмі важны рэгіён і ў плане двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў, і ў плане адносінаў з Расіяй. "Адсюль выбудоўваюцца эканамічныя сувязі з Усходам, польскі бізнэс гэта разумее", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму, хто б ні прыйшоў да ўлады ў Польшчы, яны будуць разумець, што з беларусамі не трэба змагацца. З беларусамі трэба сябраваць і ад гэтага атрымліваць адпаведныя выгады", — сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.

Замежныя інвестары павінны забяспечваць максімальную глыбіню перапрацоўкі малака. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы СТАА "Юнімілк Шклоў".

Звяртаючыся да аперацыйнага дырэктара ААТ "Кампанія Юнімілк" (Расія) Міхаіла Галуева, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна арыентавацца ў першую чаргу на глыбіню перапрацоўкі. "Хачу, каб вы выраблялі ўвесь спектр прадукцыі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, "вывозіць малако ў пачках — гэта добра, але гэта не тое, што нам патрэбна". "Калі будзеце працаваць, як у сябе дома, і дбаць аб краіне, то атрымаеце самую поўную падтрымку і будзеце працаваць у такіх аб'ёмах, як захочаце", — сказаў Прэзідэнт Беларусі Міхаілу Галуеву.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кампанія "Юнімілк Шклоў" з'яўляецца своеасаблівым эксперыментальным праектам. "Масава мы не пойдзем па шляху прыцягнення замежных інвестараў у перапрацоўку па зразумелых прычынах: у нас і сваіх прадпрыемстваў хапае", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што з перапрацоўкай праблем у Беларусі няма, тым больш што запатрабаванасць малочнай і сельскагаспадарчай прадукцыі ў цэлым на сусветным рынку толькі ўзрастае.

Сумеснае прадпрыемства "Юнімілк Шклоў" было створана 27 жніўня 2009 года. Долі ў статутным фондзе СТАА ў адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі складаюць: ААТ "Кампанія Юнімілк" — 51 працэнт, ААТ "Шклоўскі масларобны завод" — 49 працэнтаў. Кампанія "Юнімілк" актыўна супрацоўнічае з беларускімі вытворцамі і закупляе значныя аб'ёмы сухога малака, масла, згушчанага малака. Акрамя таго, кампанія сумесна з Рагачоўскім і Глыбоцкім малочна-кансервавымі камбінатамі вырабляе згушчанае малако для рынкаў Расіі, Украіны і Казахстана.

У адпаведнасці з канцэпцыяй развіцця ААТ "Шклоўскі масларобны завод" экспартная магутнасць прадпрыемства ў гэты час складае 150 тон за суткі, а да жніўня 2010 года яна павінна дасягнуць 200 тон за суткі, або больш як 70 тыс. тон за год. Плануемая экспартная выручка пасля рэалізацыі першага этапу перасягне $30 млн у год.

Цяпер ідзе распрацоўка другога этапу коштам больш як $15 млн. Плануецца, што ў выніку рэалізацыі другога этапу да кастрычніка 2011 года экспартны патэнцыял праекта кампаніі "Юнімілк" у Шклове вырасце да 450—500 тон за суткі, або 160—170 тыс. тон за год з экспартнай выручкай $70—80 млн.

Сярэдняя зарплата ў Беларусi павiнна быць на ўзроўнi $500 да часу правядзення Усебеларускага народнага сходу.

"Да з'езда мы павiнны падысцi з узроўнем сярэдняй зарплаты $500, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Мы будзем да гэтага ўсяляк iмкнуцца. Калi, вядома, нас зноў не накрые якой-небудзь няшчаснай "хваляй", што прыйдзе з Атлантыкi або Цiхага акiяна". Беларускi лiдар дадаў, што "ўвогуле ўсе разлiкi падрыхтаваны i мы, як кажуць, укладваемся ў графiк". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна ўрад Беларусi пачаў павышаць заработную плату па краiне, пачынаючы з бюджэтнiкаў. "Гэты добры пачатак павышэння зарплат не апошнi. Мы адыходзiм ад наступстваў сусветнага крызiсу, якi i нас зачапiў", — сказаў ён.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што магiляўчане могуць прадэманстраваць на сваiм прыкладзе, як нават у сельскай гаспадарцы зарабiць $500. Гаворачы аб гаспадарцы ААТ "Александрыйскае", якую ён наведаў учора, Прэзiдэнт сказаў: "Тут людзi атрымлiваюць i $500, i больш. Таму не я павiнен адказваць на пытанне, як зарабiць $500, а вы павiнны расказваць усёй краiне, як гэта трэба рабiць". Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы канстатаваў, што "ў цэлым нам трэба яшчэ вельмi шмат працаваць, каб падысцi да гэтага ўзроўню па краiне".

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заклiкае вярнуць сiтуацыю ў Кыргызстане ў канстытуцыйнае рэчышча. "Трэба не кацiць сёння бочкi на Бакiева, а папрасiць яго, вернецца ён туды, з Масквы аддасць або з iншага горада каманды, але ён павiнен сёння назначыць рэферэндум, каб той быў легiтымным. Або парламент павiнен прыняць адстаўку, калi Бакiеў гэтага захоча, i аб'явiць рэферэндум. Той парламент, якi разагналi. Вядома, яны (часовы ўрад. — Заўвага БЕЛТА) баяцца, што гэты парламент можа не прыняць такое рашэнне. Але гэта iх праблемы. Яны iдуць сёння па абсалютна нелегiтымнаму шляху. Гэтым шляхам iсцi нельга", — расказаў Аляксандр Лукашэнка аб сваiм бачаннi магчымых шляхоў выхаду з сiтуацыi, якая склалася ў Кыргызстане. Iншым законным шляхам, упэўнены кiраўнiк беларускай дзяржавы, сiтуацыю вырашыць нiяк не ўдасца. "Лiчу, што трэба вяртаць сiтуацыю ў канстытуцыйнае рэчышча, як бы цяжка нi было", — сказаў Прэзiдэнт Беларусi.

Больш таго, ён выказаў апасеннi, што з-за беспарадкаў i сутыкненняў на этнiчнай глебе ў Кыргызстан, магчыма, пачынаюць ужо сыходзiцца з усяго свету тэрарысты. "I гэта насцярожвае суседнiя краiны: Узбекiстан, Казахстан, Таджыкiстан, ды i Расii ад гэтага несалодка", — адзначыў беларускi лiдар. "Сiтуацыя развiваецца вельмi непрыемна, вельмi небяспечна для гэтага рэгiёну. I вядома, сiтуацыю трэба стабiлiзаваць. Але пачынаць трэба з навядзення законнасцi i парадку ў гэтай краiне, каб будучыя ўлады былi легiтымныя", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць. Гаворачы аб выніках нядаўніх перагавораў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика