Масква пагражае ад заўтрага перакрыць газ для Беларусі
20.06.2010 14:56
—
Новости Политики
|
Мінск у адказ папярэдзіў: тады зменшыцца падача газу ў Еўропу. Шантажом Крэмль змушае Лукашэнку падпісаць нявыгадны для Беларусі Мытны саюз.
«Мы развіталіся, і куды яны [беларускія перамоўнікі] паехалі, я не ведаю», — цытуе Аляксея Мілера РІА Новости. Паводле яго меркавання, Беларусь, робячы заяву пра доўг РФ за транзіт газу ў Еўропу, толькі імкнецца адвесці ўвагу ад сваіх даўгоў. «У футбольнай тэрміналогіі гэта можна назваць няўдалай спробай стварыць фальшывы афсайд», — сказаў Мілер журналістам у адказ на просьбу пракаментаваць заяву беларускага Мінэнерга. Напярэдадні першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заявіў, што доўг Беларусі за газ роўны доўгу «Газпрома» за транзіт — абодва складаюць каля 200 млн. долараў. Пры гэтым ён не выключыў, што магчымыя абмежаванні паставак з боку Расіі «зачэпяць пытанні транзіту».Тым часам Расія не выключае судовых разбораў з Беларуссю па прычыне газавых даўгоў. «У судзе разбярэмся, хто каму вінаваты», — заявіў 19 чэрвеня Паводле слоў Сечына, беларускі бок у аднабаковым парадку вызначыў сабе права прызначаць цану за транзіт. Са свайго боку, «Газпром» з гэтым не згодны і робіць захады па прывядзенні сітуацыі ў адпаведнасць з кантрактамі. «Я думаю, што „Газпром“ у дадзеным выпадку мае рацыю», — дадаў Сечын. У сваю чаргу, кіраўнік рады дырэктараў «Газпрома», першы Чым адказвае Мінск? «Беларусь не зможа ў поўнай меры падтрымліваць транзіт расейскага газу ў Еўропу, калі пастаўкі будуць абмежаваныя на 85%». Пра гэта заявіла крыніца ў беларускім Міністэрстве энергетыкі.Так перадаюць інфармацыйныя агенцтвы. «Калі ўвядуць абмежаванне ў 15%, цяжка будзе не зачапіць пытанняў транзіту. Каб газатранспартная сістэма працавала, у ёй тэхналагічна трэба падтрымліваць пэўны ціск, — сказала крыніца. — Ніхто не ўлічвае, што ў нас ёсць вытворчасці, якім трэба «У (Аляксея) Мілера не было жадання прыняць разумныя, узважаныя рашэнні», — дадаў беларускі бок, адказваючы на пытанні пра вынікі перамоваў. У выніку мінулай значнай газавай вайны Аляксандр Лукашэнка саступіў Расіі палову акцый беларускага газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз». Для параўнання: Украіна захоўвае правы ўласнасці на аналагічную кампанію дагэтуль цалкам. 15 чэрвеня прэзідэнт Расіі паставіў Лукашэнку зняважлівы ўльтыматум. Ён даў Беларусі пяць дзён, каб «каб яны вызначыліся, як паводзіць сябе далей», інакш будуць ужытыя «строгія захады». Падставай стала запазычанасць за газ.На думку большасці аналітыкаў, Расія газавым шантажом хоча загнаць Беларусь у Мытны саюз. Ён нявыгадны Беларусі, бо абмяжоўвае эканамічную самастойнасць і створыць перашкоды ў інтэграцыі з ЕС. Аднак Лукашэнку спакушала магчымасць працягу энергетычнага гранта ад Масквы. Таму ён пайшоў на падпісанне гэтага дакумента, а цяпер Крэмль змушае ўвесці Мытны саюз у сілу. Ніколі раней такі канфлікт не адбываўся перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск у адказ папярэдзіў: тады зменшыцца падача газу ў Еўропу. Шантажом Крэмль змушае Лукашэнку падпісаць нявыгадны для Беларусі Мытны саюз.
|
|