Беларусь прапанавала Расіі газавы кампраміс. 21.by

Беларусь прапанавала Расіі газавы кампраміс

21.06.2010 23:15 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урад Беларусі 21 чэрвеня накіраваў «Газпрому» ліст, у якім прапануе кампрамісны варыянт выхаду з крызіснай сытуацыі ў газавай сфэры.

Ліст падпісаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра Уладзімірам Сямашкам, паведамілі БЕЛТА ў апараце Саўміна.

Згодна з прапанаваным беларускім бокам варыянтам, «Газпром» неадкладна гасіць запазычанасьць за транзыт прыроднага газу перад «Белтрансгазам» у памеры $217 млн., а «Белтрансгаз» да 23 чэрвеня 2010 года ў поўным аб’ёме разьлічваецца за пастаўлены ў Беларусь у траўні 2010 года газ. Да 5 ліпеня 2010 году «Белтрансгаз» гасіць запазычанасьць у памеры $187 млн., якая ўтварылася за студзень-красавік 2010 году.

Пры гэтым беларускі бок просіць расейскі бок ўстрымацца ад далейшага абмежаваньня паставак газу ў Беларусь да поўнага выкананьня ўзаемных абавязацельстваў. У адваротным выпадку «Газпром» будзе падштурхоўваць рабіць адбор газу з транзытнай газатранспартнай сыстэмы для задавальненьня ў поўнай меры патрэб народнай гаспадаркі і насельніцтва Беларусі, — піша ў сваім лісьце Сямашка.


Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ліст падпісаны першым намеснікам прэм’ер-міністра Уладзімірам Сямашкам, паведамілі БЕЛТА ў апараце Саўміна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика