Дарадца Юшчанкі: Украіна зрабіла памылку падножкай Беларусі. 21.by

Дарадца Юшчанкі: Украіна зрабіла памылку падножкай Беларусі

21.06.2010 23:15 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэагуючы на беларуска-расейскі газавы канфлікт, украінская кампанія «Укртрансгаз» заявіла сёньня пра сваю гатовасьць замест Беларусі транспартаваць расейскае паліва ў Заходнюю Эўропу.

Багдан Сакалоўскі, украінскі энэргетычны экспэрт, які раней быў упаўнаважаным прэзыдэнта Юшчанкі ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі, лічыць, што Ўкраіна зрабіла памылку, запрапанаваўшы свае транзытныя паслугі замест Беларусі:

«Мы не павінны, на маю думку, мяшацца ў высьвятленьне двухбаковых дачыненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй, пагатоў маючы горкі досьвед падобных акцыяў з боку Расеі на наш адрас. Гэта з дыпляматычнага і прагматычнага пункту гледжаньня была б воўчая паслуга перш за ўсё для сябе. Гэта таксама быў бы недружалюбны жэст у адносінах да Беларусі. Не зважаючы на тое, што такая тэхнічная магчымасьць ёсьць, такія заявы, хутчэй, падобныя да штрэйкбрэхерства, а не да сур’ёзнай пазыцыі».


Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэагуючы на беларуска-расейскі газавы канфлікт, украінская кампанія «Укртрансгаз» заявіла сёньня пра сваю гатовасьць замест Беларусі транспартаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика