Апазіцыя сустрэнецца з літоўскім прэм'ерам. 21.by

Апазіцыя сустрэнецца з літоўскім прэм'ерам

24.06.2010 15:23 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская апазіцыя і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці сустрэнуцца з прэм’ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам, які прыбывае ў Мінск у наступны панядзелак. Пра гэта паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс прыбывае ў Мінск з афіцыйным візітам, аднак у яго запланаваныя сустрэчы не толькі з афіцыйнымі асобамі, але і з апазіцыяй. Як мінімум тры пытанні, якія закранаюць большасць беларусаў, маюць намер падымаць на сустрэчы прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

«Пытанняў шмат:

гэта і палягчэнне перасячэння мяжы для жыхароў Беларусі, і пытанне паляпшэння інфраструктуры на мяжы (людзі прастойваюць па 4–5 гадзін у чэргах, трэба павялічваць колькасць прапускных пунктаў), і кошты на візы.

Вось як мінімум тры пытанні, якія цікавяць жыхароў Беларусі», — сказаў А. Лябедзька.

Літва з’яўляецца чальцом Еўрапейскага саюза, таму беларуская апазіцыя давядзе да прэм’ера суседняй краіны сваё бачанне блізкіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. «Мы будзем трымацца сваёй палітыкі — крэдыты ў абмен на свабодныя выбары, і было б вельмі добра, калі б Літва прытрымлівалася такой жа лініі», — дадаў А. Лябедзька.


belaruspartisan.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская апазіцыя і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці сустрэнуцца з прэм’ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам, які прыбывае ў Мінск у наступны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика