Каб абараніцца ад крымінальнай справы, кіраўніцтва шклозавода "Нёман" арганізавала зварот да Лукашэнкі. 21.by

Каб абараніцца ад крымінальнай справы, кіраўніцтва шклозавода "Нёман" арганізавала зварот да Лукашэнкі

24.06.2010 16:50 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"У Бярозаўцы кіраўніцтва горада і шклозавода "Нёман" арганізавала зварот да Лукашэнкі. "Збіраюць" подпісы ў працоўных завода", - напісаў у "НН" Сяргей Трафімчык з Бярозаўкі, што ў Лідскім раёне. Ён выказвае здагадку, што зварот да Лукашэнкі мае на мэце вымаліць літасці для дырэктара заводу, на якога завялі крымінальную справу.




Зварот пачынаецца з падзякі на імя Лукашэнкі за падтрымку шклозавода "Нёман", які для жыхароў мястэчка - "адзіная крыніца жыцця" і "кармілец". Далей у лісце гаворыцца, што "з прыходам на завод новага кіраўніка - дырэктара Бацяна Ігара Міхайлавіча - пачаліся велізарныя перамены да лепшага". А "рэальная перспектыва для развіцця горада" з’явілася пасля наведвання горада і прадпрыемства Лукашэнкам, які ў хуткім часе па візіце падпісаў адпаведны ўказ і выдзеліў сродкі на мадэрнізацыю завода. Як вынік, напрыканцы ліста гаворыцца: "Мы верныя свайму Прэзідэнту і іншага Кіраўніка нашай дзяржавы не ўяўляем".

"125 гадоў, і нічога не мянялася"

У прыёмнай шклозавода "Нёман" карэспандэнту "НН" не пацвердзілі факт збору подпісаў, але пры гэтым запрасілі ў госці на прадпрыемства. "Прыязджайце і пабачыце, што ўдзячнасць кіраўніцтву краіны такая вялікая, што яе немагчыма выказаць. Нашаму заводу 125 гадоў, і тут да апошняга часу нічога не мянялася - ні тэхналогіі, ні сыравіна. А ў 2005 годзе прыехаў Аляксандр Лукашэнка і пабачыў, якое ўнікальнае наша прадпрыемства. Ён аказаў нам дзяржаўную дапамогу, падпісаў указы. Цяпер мы, 4-тысячны калектыў, развіваемся, своечасова атрымліваем заробак".

"Дырэктар заводу тут чужы"

"Подпісы пад зваротам збіраюць проста на прахадной", - сказаў нам адзін з рабочых. Людзі працягваюць наракаць на заробкі і цяжкія ўмовы працы. Пра дырэктара Бацяна рабочыя кажуць без таго піетэту, якім прасякнуты зварот да Лукашэнкі. "Ён чужы тут, вараг. Працаваў у Лідзе на піўзаводзе, на "Лакафарбе".

Супрацоўнікі завода не вераць, што іх кіраўніка асудзяць. Дарэчы, новы кіраўнік вобласці Сямён Шапіра нечакана прыехаў на завод на наступны дзень пасля заступлення на пасаду. "Пахадзіў па заводзе, але з людзьмі не сустракаўся".

Пад кантролем у Ломаця

У лістападзе 2009 года эканамічная сітуацыя на заводзе ў Бярозаўцы стала нагодай для сумеснай нарады ў Камітэце дзяржкантролю. Старшыня КДК Зянон Ломаць нагадаў тады дырэктару "Нёмана", што дзяржава так і не прычакала аддачы ад пералічанай прадпрыемству дапамогі ў памеры 100 млрд рублёў. А пасля заводам у Бярозаўцы заняліся МУС і пракуратура.

У маі 2010 года на Бацяна і яго намесніцу па эканоміцы Іну Клішэвіч завялі крымінальную справу. Па інфармацыі з заводу дырэктар знаходзіцца пад распіскай аб нявыездзе, пры гэтым працягвае выконваць свае абавязкі.

Паводле некаторых звестак, следства спрабавала даказаць, што цягам 2007-2009 гадоў Бацян і Клішэвіч нанеслі прадпрыемству шкоду на суму каля 73 млрд рублёў. Цікавы момант: 8 чэрвеня 2010 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна якога "Белаграпрамбанку" прапануецца выдзеліць заводу крэдыт у 23,6 млн еўра, што прыблізна складае памер нанесенай шкоды. Яшчэ адзін крэдыт дадуць у беларускіх рублях - 17,6 млрд бел. руб.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зварот пачынаецца з падзякі на імя Лукашэнкі за падтрымку шклозавода "Нёман".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика