Лукашэнкава інтэрв'ю «Еўраньюс» будуць трансляваць дзяржаўныя каналы. 21.by

Лукашэнкава інтэрв'ю «Еўраньюс» будуць трансляваць дзяржаўныя каналы

25.06.2010 16:30 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлеверсія інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі каналу «Еўраньюс» на Першым канале беларускага тэлебачання (БТ) перанесена на заўтра, 26 чэрвеня.

Раней планавалася паказаць яе ў пятніцу ў 20.30.

Перанос звязаны з прававымі прычынамі.

Тэлеканал «Еўраньюс» павінен паказаць інтэрвію першым, а яно, як плануецца, будзе паказана 25 чэрвеня пасля 22.00.

У сувязі з гэтым тэлеверсія на «Першым» перанесена на 26 чэрвеня ў 20.30 адразу ж пасля праграмы «Панарама».

Нагадаем, у інтэрв’ю тэлеканалу «Еўраньюс» Лукашэнка патлумачыў беларускую пазіцыю ў газавай спрэчцы з Расіяй.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на «аднабаковае і тэндэнцыйнае асвятленне спрэчкі ў расійскіх СМІ, якія абыходзілі бокам факт доўгу» Газпрому «за транзіт газу». Акрамя таго, Лукашэнка выказаў сваё меркаванне пра тое, ці з’яўляецца газавая спрэчка своеасаблівым метадам ціску на Беларусь з боку Расіі, распавёў пра сваё бачанне перспектыў узаемаадносін з Расіяй і ЕС.

Таксама кіраўнік дзяржавы закрануў тэмы маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі — верагоднасці і ўмоў свайго ўдзелу ў іх.
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлеверсія інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі каналу «Еўраньюс» на Першым канале беларускага тэлебачання (БТ) перанесена на заўтра, 26 чэрвеня. Раней планавалася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика