Дарагія суайчыннікі!
03.07.2010
—
Новости Политики
|
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўным дзяржаўным святам, якое адлюстроўвае адзінства і духоўную стойкасць нацыі. Глыбока сімвалічна, што яго дату вызначылі вы самі на рэспубліканскім рэферэндуме, звязаўшы яе разам з днём вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Краіна талентаў і патрыётаў — вось што такое Беларусь. У ёй няма і не будзе месца забыццю народнага подзвігу. У год 65-годдзя Вялікай Перамогі мы яшчэ раз аддаём даніну павагі бяспрыкладнаму гераізму людзей, якія выратавалі планету ад фашызму. За час міру і стварэння мы разам ператварылі параненую беларускую зямлю ў квітнеючыя палі і сады, сучасныя прамысловыя цэнтры і аграгарадкі. Такое пад сілу толькі працавітаму, высокаінтэлектуальнаму народу. Незалежнасць і суверэнітэт краіны, мудрасць і бясцэнны вопыт ветэранаў сёння ў руках маладога пакалення. З такой моладдзю Беларусь чакае годная будучыня. Ніякія крызісы не спалохаюць дзяцей і ўнукаў Пераможцаў. Шчыра зычу вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, міру, дабрабыту, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Са святам! З Днём Рэспублікі! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўным дзяржаўным святам, якое адлюстроўвае адзінства і духоўную стойкасць нацыі. Глыбока... |
|