Гудагай. Наста Машчава
08.07.2010 10:51
—
Новости Политики
|
Памежнікі на беларуска-літоўскай мяжы на паўгадзіны затрымалі цягнік з-за актывісткі «Маладой Беларусі» Насты Машчавай. Наста ехала на сесію ў ЕГУ. Памежнікі спачатку забралі яе пашпарт і пачалі праглядаць усе рэчы. Яны цікавіліся, ці ёсць у дзяўчыны ноўтбук, флэшкі і пластыкавыя карткі банкаў. Яны знайшлі ў Насты картку ад таксафону і праязны на метро. Пасьля гэтага дзяўчыне вярнулі пашпарт, але праз некалькі хвілінаў зноў забралі і сышлі. Дакументы і рэчы іншых пасажыраў на той час былі правераныя. Нарэшце памежнікі прынеслі дзяўчыне пашпарт і сышлі. Днямі ў кватэру Насты Машчавай спрабавалі ўварвацца людзі ў цывільным. Яны чакалі Насту і лідэра арганізацыі Артура Фінькевіча каля пад’езду дома. Артур Фінькевіч тлумачыць гэтыя інцыдэнты тым, што 10 ліпеня мае адбыцца з"езд руху «Маладая Беларусь». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памежнікі на беларуска-літоўскай мяжы на паўгадзіны затрымалі цягнік з-за актывісткі «Маладой Беларусі» Насты Машчавай.Наста ехала на сесію ў ЕГУ. Памежнікі...
|
|