Еўракамісар Штэфан Фюле: «Падтрымка ЕС будзе пры прагрэсе Беларусі ў сферы правоў чалавека і дэмакратыі»
09.07.2010 13:46
—
Новости Политики
|
Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле прыехаў у Беларусь з «канкрэтнымі прапановамі, як сумеснымі намаганнямі паляпшаць двухбаковыя адносіны». Пра гэта ён заявіў раніцай 9 ліпеня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску. Сустрэча праходзіла ў фармаце інтэрв’ю еўракамісара Першаму тэлеканалу. Паводле слоў Штэфана Фюле, ўзровень удзелу Беларусі ў палітыцы «Усходняга партнёрства» залежыць ад таго, як краіна паважае тое, што з’яўляецца асновай гэтай палітыкі, — такія каштоўнасці, як вяршэнства закона, належнае кіраванне, дэмакратыя і правы чалавека.«Пры прагрэсе Беларусі ў сферы правоў чалавека і дэмакратыі ЕС будзе гатовы аказаць больш канкрэтную падтрымку», — сказаў еўракамісар. Пашырэнне ўзаемадзеяння, адзначыў ён, дазволіць ЕС «адкрыць Беларусь аб’яднанай Еўропе»: садзейнічаць умацаванню вяршэнства закона, мадэрнізаваць эканоміку Беларусі, газавую і нафтавую сістэму, транзітную сістэму, а таксама дыверсіфікаваць рынак. Штэфан Фюле заклікаў «выкарыстаць магчымасць і ўмацаваць адносіны Беларусі і ЕС». «Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы, — дадаў ён. — І сакрэт — не ў танным газе ці нафце з Расіі і не ў прапановах ЕС з самымі лепшымі намерамі. Сакрэт Беларусі — у народзе, вельмі адукаваным грамадстве з шырокім кругаглядам».Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Узаемадзеянне адкрые Беларусь аб’яднанай Еўропе», — мяркуе еўракамісар.
|
|