Януковіч імкнецца надаць другое дыханне для СНД. 21.by

Януковіч імкнецца надаць другое дыханне для СНД

12.07.2010 12:07 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удзельнікі нефармальнага саміта СНД, які праходзіць у Ялце 10—11 ліпеня з нагоды 60‑годдзя прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, прынялі сумесную заяву адносна кірункаў далейшага супрацоўніцтва.

У дакуменце, апублікаваным на сайце ўкраінскага кіраўніка, адзначаецца, што прэзідэнты Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны, а таксама старшыня Выканкама — выканаўчы сакратар СНД, пазітыўна ацэньваюць вынікі нефармальнай сустрэчы, падчас якой «былі абмеркаваныя пытанні эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў рамках СНД, а таксама перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў развіцця транспартнай і турыстычнай інфраструктуры, у тым ліку на рэгіянальным узроўні».

«Заяўляем, што забеспячэнне росту ўзроўню жыцця грамадзян і паляпшэнне іх дабрабыту з’яўляюцца важнейшымі задачамі СНД у сучасных умовах, а таксама лічым актывізацыю эканамічнага ўзаемадзеяння прыярытэтам дзейнасці Садружнасці», — гаворыцца ў дакуменце.

«Асаблівая ўвага» на сустрэчы была нададзеная пытанню лібералізацыі гандлю паміж краінамі СНД. Дасягнута дамоўленасць «прадоўжыць актыўную працу над новым Дагаворам аб зоне свабоднага гандлю і разгледзець гэту тэму на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД».

«Улічваючы наяўны пазітыўны вопыт, у мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця ўсіх краін Садружнасці, заяўляем пра неабходнасць далейшага развіцця ў рамках СНД праграм сацыяльна‑эканамічнага супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву», — адзначаецца ў дакуменце.

Бакі пацвердзілі намер «актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі важных інфраструктурных праектаў» і ў тым кантэксце лічаць карысным праведзены «канструктыўны абмен меркаваннямі адносна развіцця міжнародных транспартных калідораў, а таксама магчымага ўзаемавыгаднага ўдзелу ў праектах зацікаўленых дзяржаў Садружнасці».

Прэзідэнты адзначылі мэтазгоднасць «сумеснай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў развіцця, скіраваных на пашырэнне сеткі курортна‑аздараўленчых, лячэбных і іншых аб’ектаў краін Садружнасці».

У межах выканання рашэння кіраўнікоў дзяржаў ад 8 мая 2010 года аб абвяшчэнні 2012 года Годам спорту і здаровага ладу жыцця ў СНД, а таксама ўлічваючы падрыхтоўку да правядзення ва Украіне ў 2012 годзе чэмпіянату Еўропы па футболе і ў Расіі ў 2014 годзе зімовых Алімпійскіх гульняў, адзначана «мэтазгоднасць сумеснага ўдзелу зацікаўленых бакоў у будаўніцтве і мадэрнізацыі стадыёнаў, спартыўных збудаванняў і неабходнай інфраструктуры».

«Вітаем таксама правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў 2014 годзе», — гаворыцца ў дакуменце.

Кіраўнікі дзяржаў заявілі пра падтрымку ініцыятывы правядзення ў Кіеве ў красавіку 2011 года міжнароднай канферэнцыі «Дваццаць пяць гадоў чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні», прысвечанай пераадоленню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, уключаючы пытанні пераўтварэння аб’екта «Сховішча» ў экалагічна бяспечную сістэму.

9 ліпеня Віктару Януковічу споўнілася 60 гадоў. Учора ён святкаваў юбілей у Лівадыйскім палацы з калегамі з краін СНД. Сёння для ўдзельнікаў мерапрыемства будуць праведзеныя дэманстрацыйныя палёты новых украінскіх самалётаў у Сімферопалі.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікі нефармальнага саміта СНД, які праходзіць у Ялце 10—11 ліпеня, прынялі сумесную заяву адносна кірункаў далейшага супрацоўніцтва.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика