Змена рэжыму Лукашэнкі спадабаецца ўсім
13.07.2010
—
Новости Политики
|
Брусэль і Масква не часта сыходзяцца ў поглядах, аднак цяпер яны хочуць, каб Аляксандар Лукашэнка сыйшоў.
Прычым пажадана пасля прызначаных на пачатак 2011 года выбараў, піша амерыканскі часопіс «Newsweek». Еўрасаюз даўно крытыкуе Лукашэнку за пераслед актывістаў апазіцыі і ўведзеную ў мясцовых СМІ цэнзуру. Зараз ён таксама настроіў супраць сябе свайго былога галоўнага абаронцу — Расею. У мінулым месяцы яго даўгі за газ дайшлі да 200 мільёнаў даляраў, што прымусіла «Газпром» ненадоўга прыпыніць пастаўкі. Акрамя таго, Лукашэнка назваў прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна «асноўным ворагам расейскага народу» і адмовіўся, нягледзячы на ціск з боку Крамля, прызнаць незалежнасць акупаваных Расеяй Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Акрамя гэтага ён даў прытулак былому прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву, якога Расея раней у гэтым годзе дапамагла звергнуць. Зараз «у Крамля скончылася цярпенне, — сцвярджае адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Аляксандр Казулін. — Расея ўклала ў рэжым Лукашэнкі 50 мільярдаў даляраў, але ён па-ранейшаму не паводзіць сябе лаяльна». Нядаўна расейскае тэлебачанне паказала дакументальны фільм пра Лукашэнку, у якім ён абвінавачваўся ў арганізацыі эскадронаў смерці і ў усхваленні Гітлера. Могуць быць і іншыя адкрыцці, а так як многія ў Беларусі глядзяць расейскія тэлеканалы, гэта можа сур’ёзна пашкодзіць папулярнасці Лукашэнкі. Еўразвяз таксама спрабуе заваяваць сэрцы і розумы беларусаў. Нядаўна ён паслабіў візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў і пачаў нарошчваць намаганні ў галіне гандлю і супрацоўніцтва. Падобна, Усход і Захад зараз гатовыя пазмагацца за будучыню Беларусі, прычым нелюбоў да Лукашэнкі служыць ім агульным назоўнікам. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брусэль і Масква не часта сыходзяцца ў поглядах, аднак цяпер яны хочуць, каб Аляксандар Лукашэнка сыйшоў. |
|