"Будаваць атамную электрастанцыю каля мяжы з Літвой — не мудра". 21.by

"Будаваць атамную электрастанцыю каля мяжы з Літвой — не мудра"

13.07.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Літоўскі прэм'ер-міністр Андрус Кубілюс спадзяецца, што Беларусь зменіць планы па будаўніцтве АЭС на мяжы з Літвой.Супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы атамнай энергетыкі магло б пераканаць суседзяў адмовіцца ад планаў па будаўніцтве атамнай электрастанцыі каля мяжы з Літвой. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, паведамляе літоўскае Нацыянальнае радыё і тэлебачанне (LRT).

"Я думаю, што, дабіваючыся такога супрацоўніцтва, мы маглі б пераканаць іх у тым, што будаваць атамную электрастанцыю каля мяжы з Літвой — не мудра. Але гэта пытанне далёкай будучыні", — сказаў Кубілюс, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым ён адзначыў: "Калі мы рашуча будзем ажыццяўляць нашы планы (па будаўніцтве ўласнай АЭС. — БелаПАН.) і не будзем вагацца, будзем раіцца з суседзямі, паслядоўна ісці наперад са сваімі планамі, быць можа, тады якіясьці планы суседзяў зменяцца. Але для гэтага трэба не дапускаць неразумення нашых планаў".

Паводле слоў Кубілюса, працы, звязаныя з будаўніцтвам новай літоўскай атамнай электрастанцыі, прасоўваюцца. Прэм'ер-міністр упэўнены, што да пачатку наступнага года будзе знойдзены стратэгічны інвестар, тады разам з латышамі, эстонцамі і палякамі і пачнуцца канкрэтныя працы па будаўніцтве новай АЭС у Літве.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літоўскі прэм'ер-міністр Андрус Кубілюс спадзяецца, што Беларусь зменіць планы па будаўніцтве АЭС на мяжы з Літвой.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика