Рэвалюцыя ў замежнай палітыцы Расіі: Еўрасаюз і ЗША заменяць СНД
13.07.2010 16:26
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў вырашыў карэнным чынам змяніць замежнапалітычны курс краіны. Такую здагадку выказалі расійскія СМІ, прааналізаваўшы распараджэнні, аддадзеныя ім напярэдадні на сустрэчы з дыпламатамі. Па словах прэзідэнта, асноўнымі партнёрамі Расі павіннен стаць ЕС, а менавіта Нямеччына, Францыя і Італія, а таксама ЗША. На другім месцы па значнасці апынуліся краіны Разам з тым прэзідэнт заявіў, што трэба пазбягаць канфліктаў у замежнай палітыцы і прывёў прыклад прымірэння з Польшчай, з якой удалося аднавіць сяброўскія адносіны. Акрамя таго, ён заклікаў больш уважліва і асцярожна паводзіць сябе з Іранам. З аднаго боку, ён прызнаў, што Тэгеран «паводзіць сябе не найлепшым чынам» і «набліжаецца да ўладання патэнцыялам, які можа быць выкарыстаны для стварэння ядзернай зброі». А з іншага боку, спыненне дыялогу з Тэгеранам стане нашым калектыўным правалам». У цэлым тэма гэтай сустрэчы, якая праходзіць раз на два гады, гучала як «Расійская дыпламатыя: абарона нацыянальных інтарэсаў і садзейнічанне комплекснай мадэрнізацыі краіны». У гэтым кантэксце Мядзведзеў заклікаў дыпламатаў пазбаўляцца ад старых стэрэатыпаў, «нават калі гэтыя стэрэатыпы атрыманыя яшчэ ў МГІМО». Ён паставіў перад дыпламатамі тры задачы, якія вельмі здзівілі супрацоўнікаў МЗС, бо ніколі раней не былі для іх прыярытэтнымі. Тлумачачы, якім чынам падысці да іх рашэння, Мядзведзеў сказаў, што трэба развіваць адносіны ў першую чаргу з тымі краінамі, якія могуць быць карысныя для Расіі ў плане мадэрнізацыі, умацавання дэмакратыі і г.д. Мядзведзеў аблаяў МЗС за малазмястоўныя тэлеграмы Сустрэча прэзідэнта з дыпламатамі праходзіла ў два этапы: адкрыты і закрыты. Самая цікавая размова адбылася пасля таго, як журналістаў папрасілі выдаліцца. Па словах удзельнікаў пасяджэння, за зачыненымі дзвярыма Мядзведзеў рэзка раскрытыкаваў дыпламатаў па некалькіх кірунках. У прыватнасці, ён абвінаваціў супрацоўнікаў МЗС у маруднасці і беззмястоўнасці іх паведамленняў. Ён заявіў, што пра падзеі, якія адбываюцца ў свеце, можна прачытаць і ў інтэрнэце, прычым значна хутчэй, чым атрымаць адпаведную тэлеграму ад дыпламата. Мядзведзеў падкрэсліў, што ў паведамленнях павінна быць больш аналітыкі і прапановаў аб тым, як дзейнічаць далей. У цэлым размова, якую, па словах крыніцы «Коммерсанта» ў Крамлі, прэзідэнт пісаў самастойна, выйшла дастаткова доўгай. Усяго ў паседжанні ўдзельнічала каля 150 паслоў. На думку амбасадара Расіі ў ФРГ Уладзіміра Грыніна, «такія сустрэчы надзвычай карысныя». «Па Канстытуцыі, прэзідэнт вызначае замежную палітыку краіны. І мы тут атрымліваем арыентыры з першых рук», — сказаў ён. МЗС загадзя распрацавала сакрэтную праграму збліжэння з Захадам Варта адзначыць, што тэндэнцыі абноўленай расійскай замежнай палітыкі, заяўленыя прэзідэнтам Мядзведзевым, супадаюць з тымі, якія былі апісаныя ў сакрэтным дакуменце — новай замежнапалітычнай дактрыне, якая распрацоўваецца ў МЗС. У пачатку траўня гэты дакумент трапіў у прэсу і стаў прадметам абмеркавання. Ва ўступе да дакумента, напісаным міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым, гаворыцца аб тым, што «ўмацаванне адносін узаемазалежнасці з вядучымі сусветнымі дзяржавамі на аснове ўзаемапранікнення эканомік і культур» у інтарэсах Расіі. Праект прадугледжвае развіццё стасункаў у першую чаргу з Еўрасаюзам і ЗША. Галоўная прычына павароту ў замежнай палітыцы Расіі — гэта недахоп сродкаў, неабходных для мадэрнізацыі эканомікі, транспарту і інавацый. Па падліках Мінэканомразвіцця, для рэалізацыі запланаваных сацыяльных і інфраструктурных праграм толькі да 2013 году РФ трэба будзе выдаткаваць каля 1 трлн даляраў. Праграмы на ўзбраенне каштуюць не менш за 30 млрд даляраў у год. Бюджэт і рэзервы Цэнтрабанка такой нагрузцы не дадуць рады. Палітыка скарачэння дэфіцыту бюджэту робіць немагчымай ідэю дзяржавы як галоўнага інвестбанкіра. Паводле ацэнак аналітыкаў, шукаць падтрымку будуць у ЕС і ЗША. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў вырашыў карэнным чынам змяніць замежнапалітычны курс краіны.Такую здагадку выказалі расійскія СМІ, прааналізаваўшы...
|
|