ЗША зьвярнуліся да АБСЭ ў пытаньні правоў чалавека ў Беларусі
14.07.2010
—
Новости Политики
|
Кіраўнік місіі ЗША пры АБСЭ Іэн Келі выступіў з заявай аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі перад Сталай радай АБСЭ ў Вене.У заяве гаворыцца, што “ЗША адзначаюць з сур’ёзнай занепакоенасьцю, што працягваюцца ціск і запалохваньне, накіраваныя на незалежныя СМІ і палітычную апазыцыю ў Беларусі. Пасьля некаторага прыкметнага паляпшэньня ў канцы 2008 году мы з сумам адзначаем, што ў наступны пэрыяд мелі месца няспынныя парушэньні нормаў АБСЭ”.
Сярод падзеяў, якія выклікаюць найбольшую заклапочанасьць, названыя:
“Гэтыя выпадкі зьяўляюцца толькі невялікай часткай шматлікіх фактаў, якія сьведчаць пра сыстэматычнае павелічэньне ціску і запалохваньня незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі ў Беларусі. Мы працягваем заклікаць урад Беларусі перагледзець свае законы аб СМІ, свабодзе сходаў і асацыяцыяў, а таксама аб палітычных партыях, і іх рэалізацыю, у мэтах прывядзеньня ў адпаведнасьць з абавязаньнямі АБСЭ... у адпаведнасьці з нашымі абавязаньнямі перад АБСЭ мы гатовыя супрацоўнічаць з урадам Беларусі ў гэтай справе”, – гаворыцца ў заяве. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік місіі ЗША пры АБСЭ Іэн Келі выступіў з заявай аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі перад Сталай радай АБСЭ ў Вене. |
|