ЗША заклікаюць Беларусь прывесці заканадаўства ў адпаведнасць з абавязальніцтвамі ў рамках АБСЕ
14.07.2010 15:14
—
Новости Политики
|
Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЭ Іен Келі, выступаючы 13 ліпеня перад Пастаянным саветам арганізацыі. Тэкст выступлення размешчаны на сайце місіі ЗША пры АБСЕ. Келі адзначыў, што ЗША занепакоеныя ціскам на апазыцыю і незалежныя СМІ ў Беларусі. «Пасля некаторых паляпшэнняў у канцы 2008 года мы з шкадаваннем адзначаем, што ў далейшым адбывалася толькі бесперапыннае парушэнне нормаў АБСЕ», — сказаў ён. Па словах Келі, асаблівую заклапочанасць выклікае напад 8 ліпеня на актывіста «Маладой Беларусі» Артура Фінькевіча пасля наведвання ім амбасады ЗША; папярэджанне двум журналістам радыё «Свабода» за працу без акрэдытацыі; затрыманне 9 ліпеня ў Віцебску апазыцыйнага актывіста Сяргея Каваленкі; допыты журналіста сайта charter97.org Наталлі Радзінай; да гэтага часу не адменены артыкул 193 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальнае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. «Гэтыя выпадкі — толькі невялікая частка тых шматлікіх фактаў, якія сведчаць аб павелічэнні ціску і запалохванні незалежных СМІ і палітычнай апазіцыі ў Беларусі, — сказаў Кэлі. — Мы працягваем заклікаць урад Беларусі перагледзець свае законы аб СМІ, свабодзе сходаў і асацыяцый, аб палітычных партыях і іх рэалізацыю для прывядзення ў адпаведнасць з абавязальніцтвамі ў рамках АБСЕ. Мы гатовыя супрацоўнічаць з Беларуссю ў гэтай справе». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З адпаведнай заявай выступіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Іен Келі.
|
|